Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

3 октября 2016 г. 23:08

110

4

У сінім небе няма распачы
глухой, што гасіць паволі ўсё,
пад сінім небам усё іначай —
здаецца светлым, як сны, жыццё.


Рэпрынтнае выданне першага зборніка Наталлі Арсенневай "Пад сінім небам" за невялікія грошы знайшла зімой у адным з букіністаў у Мінску. Не змагла прайсці міма Арсенневай, бо ў нас і так жанчыны-літаратары на вагу золата, а ў мяне ў хатняй бібліятэцы іх дакладна зусім мала. А яшчэ мяне цікавіць асоба Арсенневай, бо яна звязаная з Гарэцкім, якога я ўвогуле бязмежна люблю. Ён быў яе настаўнікам, як сапраўдным, у класе гімназіі, так і духоўным, у жыцці, у паэзіі, лічыў яе вельмі адоранай і таленавітай.

У дзяцінстве Арсеннева вельмі любіла сіні колер, часта малявала сінім алоўкам, вось і першую кнігу паэзіі назвала "Пад сінім небам". Гэты зборнік вершаў вельмі светлы і жыццярадасны, кожны верш прасякнуты цеплынёй. Беларускай паэзіі заўжды не хапала вось такой жаночай пачуццёвасці, бо вершы не павінны быць выключна палымянымі заклікамі, абуджаць да рэвалюцый, яны яшчэ павінны варушыць унутры нас, так бы мовіць, самыя тонкія струны душы. І ў вершай Арсенневай атрымалася зрабіць гэта са мной. Але далёка не ўсе вершы такія лірычныя і светлыя, хапае там беспрасветных вершаў пра смерць.

З творчасцю Арсенневай абавязкова трэба пазнаёміцца ўсім аматарам беларускай паэзіі. Ну і думаю, што кожны ўжо даўно хоць трошкі пазнаёміўся з яе творчасцю дзякуючы песні "Магутны божа", напісанай на яе словы.