Больше рецензий

21 августа 2016 г. 19:20

3K

5 Быкава люблю з дзяцінства

З таго часу, як я прачытала "Жураўліны крык", палюбіла Быкава бясконца.
Пра вайну пісаць складана, але ў Васіля Уладзіміравіча гэта атрымлівалася шэдэўральна. Магчыма таму, што сам ён прайшоў праз гэтыя страшныя пяць гадоў. Ён усё перажыў і не мог не падзяліцца ўбачаным з намі. Яго творы праўдзівыя, у іх няма месца пафасу і высокаму гераізму. Героямі яго твораў з'яўляюцца простыя салдаты. "Мёртвым не баліць" - аўтабіяграфічная аповесць, аповед у якой вядзецца ад імя Васілевіча Леаніда Іванавіча. Гэты чалавек прайшоў вайну, быў на крок ад смерці. Падзеі сучаснасці перакрыжоўваюцца з падзеямі мінулага, жорсткага і страшнага 1944 года. У гэты час Васілевіч быў малодшым лейтэнантам і вымушаны быў змагацца не толькі з фашыстамі, але і са "сваімі", якія былі горшыя за немцаў. Сапраўды, што можа быць больш страшнае за здраду "сваіх"?! Твор прасякнуты ўнутранымі маналогамі героя, у якіх закранаюцца актуальныя праблемы. Твор абавязкова трэба прачытаць кожнаму беларусу, каб ведаць гісторыю радзімы і захоўваць тое, за што змагаліся нашы продкі.

maxresdefault.jpg
06:46


Прачытана ў межах гульні "Збяры іх усіх"

Источник