Больше рецензий

26 июня 2016 г. 15:18

8K

5 Жывём, працуем, дбаем, а прыйдзе час і паміраем...

Мала дзе ў беларускай літаратуры сустрэнеш столькі крылатых выразаў і дасціпных слоўцаў, як у "Новай зямлі". Яны і сёння, ужытыя да месца, упрыгожаць любую гутарку, нягледзячы на тое, што паэма была створана вельмі даўно і тэматыка ў яе спецыфічная — сялянская.
"Новую зямлю", звычайна, бегла вывучаюць у школе, і потым да яе ніколі не вяртаюцца. А шкада! Пры больш "дарослым" прачытанні знаходзіш новыя фарбы і эмоцыі, многае ўспрымаеш інакш. І немудрагелістая гісторыя сям"і палясоўшчыка Міхала, які марыць аб уласнай зямлі, успрымаецца, як велічная і трагічна-філасофская.