Больше рецензий

3 мая 2016 г. 22:31

2K

5 Васiль Дзятлiк, не ну ты сапраудны дзяцел!

Асцярожна спойлеры!!!

Васька Дзятлік цяпер мой самы пагарджаны, наколькі я разумею, станоўчы герой з існуючых. Ніколькі яго не асуджаю за маладушнасць, у выпадку з нападам бандытаў (невядома хто з нас як бы павеў сябе ў такой сітуацыі), але далей яго мудацкие ўчынкі "мудрэй" адзін аднаго. Бесталковы валенак, ануча, сумны лох.

• Першае, калі ен вярнуўся з турмы, а яго баба з іншым гуляе. Бачу два варыянты. Альбо пакрыўдзiсь як дзяўчынка, што ен спачатку і зрабіў і сыдзі на дно, назаўжды. Другі, разбі морду суперніку. Але ён тупа ходзіць хвосцікам за навапаказанай парай, маўчыць і нічога не прадпрымае. Можа раней такія парадкі былі?...

• Другое, калі ен адвярнуўся ад яе, пасьля намоваў злых языкоў пра тое, што яна лупанулась з супернікам. Ты каму верыш, асьліная твая галава, бабе сваей або падзаборным прастытуткам? Мяне дзівіць, любімая яго пытаецца: I што ты паверыў чуткам? А ен адказвае: чуткі проста так не нараджаюцца, людзі ж кажуць. Сапраўдны алень!

• І трэцяе. Спроба падзяліць шкуру яшчэ не забітага мядзведзя. Гэта я пра падзел зямлi. Як жа гэта брыдка выглядала з боку, мужнасці, гонару проста нуль!

І якімі б па-чалавечы не былі адмоўнымі Глушакi, гэта ўсе лірыка, эмоцыі. У зямельным пытанні я цалкам на іх баку. Дзівак ўсе жыцце, дзякуючы сваей хітрасці, упартасьці, ашчаднасці і чаго граху таіць працавітасці, павялічваў сваю фінансавую заможнасць, а тут прыйшлі п'яныя галажопiкi і узброіўшыся савецкім законам вырашылі ўсе адабраць.
Калектывізацыя... асобная гісторыя.

Таксама мне вельмі спадабалicя старонкi у якix навука супрацьстаўлялась рэлігіі. Спрэчкі рэлігійнай маці і атэіста сына. Штосьцi мне гэта нагадала :)

А адносна Ганны. Я да апошняга чакаў, што не здарыцца таго самага. Калі пайшлі сваты, калі яна дала згоду, калі сталі збірацца да вяселля, і нават калі абмяняліся кольцамі ў царкве. Толькі пасля шлюбнай ночы мае надзеі канчаткова паваліліся.

І заслужана Васілю. Шкада толькі Ганну. Але сцерпіцца.