Больше рецензий

9 декабря 2014 г. 16:27

3K

3

Пташнікава называць беларускім Фолкнерам. Асабіста я згодна з такім меркаваннем на ўсе сто. Сюжэты сваіх апавяданняў і аповесцяў ён бярэ з уласнага жыцця. Пры ўзнаўленні жыцця імкнецца да максімальнай паўнаты і ўсебаковага апісання пачуццяў герояў. Літаральна ўсе яго творы насычаны пейзажнымі, псіхалагічнымі і бытавымі падрабязнасцямі. Асаблівую ролю гэта грае ў яго малой прозе, напрыклад, такіх як "Алені", "Львы", "Алёшка", "Францужанкі". Апавяданні насычаны колерамі, пахамі. Такі сімвалізм на першы погляд здаецца незразумелым і занадта нагрувашчаным. Але над невялікімі апавяданнямі (з на першы погляд простым сюжэтам) трэба трошкі паразважаць. Тады перад намі адкрываецца майстэрства аўтара да паказу сапраўднага жыцця чалавека. Як бы сказаў мой дзядуля: "усё як у жыцці". Тут відавочнымі становяцца праблемы ўзаемаадносін чалавека і прыроды (Чарнобыльскі час, галодныя паслеваенныя гады). Яны ў сваю чаргу цесна пераплятаюцца з філасофіяй узаемаадносін бацькоў і дзяцей, чалавека і ўлады (тэма рэпрэсій).

Пташнікаў у сваёй асаблівай манеры выкарыстоўвае прыём "плынь свядомасці". Ён вельмі добра адлюстраваўся ў аповесці "Тартак". У творы на прыкладзе рэальнай вёскі Дальва адлюстроўвае трагічны лёс многіх спаленых куточкаў Беларусі падчас вайны. Пташнікаў не баіцца паказаць страшныя падзеі даволі натуралістычна. Падобна Быкаву Пташнікаў не ставіць аднаго героя ў цэнтр гісторыі, а на прыкладзе розных характараў рознабакова ілюструе сітуацыю. Нават адмоўныя героі (такія як Іван Боганчык), якія могуць ратаваць толькі сябе, маюць права на адлюстраванне ў аповесці, бо іх існаванне дыктцюць жыццёвыя факты. Але тартак ("лесапільня вайны") не шкадуе нікога.

Наколькі б я не паважала творчасць Івана Нікалаевіча Пташнікава, такі стыль зусім не па мне (як зрэшты і стыль Фолкнера). Нават чытанне апавяданняў для мяне аказалася вельмі складанай справай. Мне кожны абзац прыходзілася перачытваць па некалькі разоў, как спасцігнуць палёт думкі аўтара. Я не здольна столькі напружвацца. Прабачце. Нічога не магу адмоўнага сказаць пра сэнсавы складальнік твораў пісьменніка, так жа як і пра сродкі сімвалізацыі. Але асалода ад іх прыходзіць толькі на этапе абмеркавання.

Комментарии


Паважаная Мірайдо! Чытаў і не верыў сваім вушам (Няўжо ёй спадабаўся Пташнікаў???!!!), але ў апошнім абзацы як камень з сэрца - сам спрабаваў чытаць раман Івана мікалаевіча "Алімпіяда", але не змог дачытаць... Дзякуй за аб'ектыўнасць!


У мяне рука не паднялася з самага пачатку крытыкаваць Пташнікава. Класік усё ж такі. Але, прабачце, муць самая сапраўдная.


Згода на ўсе 100 % :)