Больше рецензий

Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

29 ноября 2014 г. 21:52

455

3.5

Ад наканавання не збегчы - дастаткова адзін толькі раз ублытацца ў "высокія справы" і выбрацца з іх пераможцам, захаваўшы уласнае жыццё, ды яшчэ і праявіць розум, адвагу, прынцыповасць, і ўсё, колькі не спрабуй жыць ціха, не атрымаецца. Напэўна, гэта закон лёсу - калі хоць раз ты апынуўся ў самым цэнтры навальніцы, ты будзеш прыцягваць маланкі зноў і зноў. І вядома ж, гонару зухаватага і самаўпэўненнага шляхціча не пасуе ад іх ухіляцца. А вось сталы і крыху стомлены авантурамі доктар і прафесар жадаў бы простага сямейнага шчасцця і адданасці навукі. Але куды там...

З падзей першай часткі прайшло тры гады. Баўтрамей Лёднік, былы алхімік і былы слуга, а зараз шляхтіч і прафесар, палохае сваім абліччам ужо не ворагаў, а студэнтаў Віленскай акадэміі, вядзе бойкі з іезуітамі на карысць навукі і ратуе ад хваробаў недасканалыя арганізмы і радавітых магнатаў, і простых месцічаў. Пранціш Вырвіч, яго былы гаспадар, а зараз сябар і студэнт той самай акадэміі, атрымлівае ўсе асалоды студэнцкага жыцця - бойкі ў карчмах, карты падчас лекцый, прыгожыя паненкі ў высокіх вокнах і прыемныя начныя авантуры, а таксама ўспаміны пра некую высакародную панну, якая ўзрушыла наіўнае і нявопытнае сэрца хлопца, а сама танчыць на варшаўскіх балях і гора не ведае. Але час стаіць неспакойны. 1762 год. Да першага падзела Рэчы Паспалітай сквапнымі суседзямі застаецца адзінаццаць гадоў. У краіне пануе безуладдзе, магнаты інтрыгуюць, шляхта жыве п'янкамі, наездамі і двубоямі, сяляне ядуць хлеб з кары і імкнуцца без лішняй патрэбы не трапляць на вочы разбэшчаным панам. Эпоха страчаных магчымасцяў. Час сутыкнення навукі і цёмных забабонаў, галантнае стагоддзе, калі кошт жыцця складаўся з кошту маёмасці і гучнасці прозвішча. У гэты час доктар Лёднік, захоплены ідэямі Асветніцтва, і Пранціш Вырвіч, збяднелы, але горды шляхтіч, адчуваюць сябе асабліва няўтульна. Да того ж, сябрам у рукі плыплывае новая таямніца, а за ёй - новыя авантуры, падчас якіх давядзецца сустрэцца са старымі знаёмымі (вучоным аптэкарам, небяспечным панам Ватманам) і абзавесціся новымі (сярод якіх маім адназначным фаварытам з'яўляецца пан Агалінскі, Амерыканец, бо хоць упершыню ён і з'яўляецца ў якасці "дрэннага хлопца", але адразу ж зразумела, што гэта маска і напрыканцы гісторыі ён будзе сярод станоўчых герояў; калі не заб'юць, вядома - раман авантурны).

Авантуры цалкам адпавядаюць часу - калі яшчэ можна было пабачыць побач аднолькава шчырае захапленне астралябіяй і цмокам, лекцыі пра гігіену і паляванне на вядзьмарак, складаные механізмы і нанясенне стыгматаў. Да таго ж, героям давядзецца выправіцца ў падарожжа і пабачыць, як жывуць людзі ў далёкай Ангельшчыне (і ўвязацца ў новыя клопаты, што зусім не навіна для прыгодніцкай літаратуры). І я зноў скажу, што мне вельмі падабаецца выбар эпохі, якая з'яўляецца фонам для прыгодаў. Але Людміла Рублеўская невыпадкова называе свае раманы фантасмагарычнымі - гісторыя пераплятаецца з містыкай і шматлікімі дапушчэннямі. І зрэшты, гэта не дысертацыя, каб іх трэба было абгрунтоўваць - творца мае права на вольнасці. Хаця беларускі патрыятызм падаўся мне залішнім і крыху штучным. Справа, зразумела, не ў гонары за свой народ і гатоўнасці аддаць жыццё за сваю краіну, а ў канкрэтных словах "Беларусь" і "беларусы" у XVIII стагоддзі. Падаецца, што лепей было б выкарыстаць этнонім "ліцвіны".

Падсумоўваючы, скажу, што раман, безумоўна, цікавы і захапляльны. Героі, негледзячы на некоторы схематызм, уласцівы жанру (Лёднік усё болей і болей нагадвае капітана Блада і Андрэя Беларэцкага), выглядаюць і дзейнічаюць як жывыя людзі (якое задавальненне назіраць за паннай Багінскай, а якую моцную эвалюцыю прайшоў характар Пранціша Вырвіча!). І, што меня асабліва прываблівае ў "Авантурах", дык гэта гумар. На жаль, у другой частцы хапае трагічных падзей, без якіх можна было б і абысціся.

Комментарии


Анастасия, вы издеваетесь? )))


Эээ... в каком смысле? :) Я всегда о белорусскихе книгах пишу по-белорусски.


Да всегда читаю ваши рецензии, а тут - рраз! Да я знаю))) Просто неожиданно как-то для меня в этот раз оказалось)))


Тогда предупреждаю, что следующая будет тоже на белорусском - на следующей неделе, возможно, на встречу с автором попаду, так что хочу трилогию дочитать. :)


Спасибо за предупреждение)))


якши урюк


Мм?..


В смысле - люблю Белоруссию, где учились мои родители, но почему-то ничего не понятно


Ну так это как с любым делом - практика, практика, практика.


А у меня опять что-то глюкануло или была твоя рецензия на третью часть?


Меня немного напугало слово "была". :)) Вот рецензия на третью книгу.


Я в разлогине её увидела, сейчас зашла почитать, а в ленте друзей её нет. А по твоей ссылке

404 Страница не найдена. Мы не нашли страницу, которую вы искали.

И на странице книги нет ничего

Мистика какая-то, не понимаю


Реально мистика. О_о Разлогинилась, зашла в свой профиль и на страницу книги - рецензии нет, а под моим логином всё на месте


Может, "видно только мне" стоит?


Неа, на неё плюсы стоят. Но я на всякий случай проверила - доступ стандартный, для всех.


На книгу Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча? Я вижу вашу рецензию. Всё нормально. И ссылка работает.


Спасибо. :) Значит какие-то локальные глюки.


Правда, прочитать её я не могу, но видеть - вижу:)


О_О, ну блииин


Сейчас разлогинюсь еще посмотрю.


Чудит сайт, никогда с таким не сталкивалась.
Если тебе интересно, могу в личку скопировать. Ты ещё в процессе чтения?