Отзывы о книге Чазенія
Rina_K14 ноября 2014Мы розныя ва ўсім, акрамя нашага кахання
Кніга шэдэўральная, адна з тых, што выклікаюць літаратурны аргазм, як і большасць нятленных твораў нашага выдатнага беларускага майстра. Я не люблю чытаць доўгія апісанні прыроды, але тут Караткевіч так цікава, так захапляльна намаляваў флору і фауну тайгі, што я быццам бы і сама ўсё пабачыла і адчула. Гэта не героі, а я змагалася з дзікім штормам. Гэта не яны, а я перамагла гіганцкага таёжнага кашака. І быццам бы гэта не Гражына, а я правяла ноч ў хатцы з Севярынам... ой, ды я ж не пра тое:)
Увогуле мне падабаецца, што пісьменнік закрануў актуальнае і ў наш час пытанне наконт радыяцыі і пагрозы таго, што умяшанне чалавека ў законы прыроды можа вельмі дорага яму абыйсціся. Па сутнасці, Гражына і Севярын увасабляюць сабой 2 супрацьлеглыя лагеры - прырода і навука. Але, безумоўна, у іх ёсць і падабенствы. Яны аднолькава тонка і назіральна, па-мастацку ўспрымаюць навакольны свет.
На пары па гісторыі беларускай літаратуры (так, мне трэба было прачытаць гэты твор па праграме, аб чым не шкадую) прэпадша і большасць прысутных сцвярджалі, што Гражыне і Севярыну не лёс застацца разам - маўляў, вельмі ўжо яны несумяшчальныя, прама як грыбы - адзін звычайны, а другі радыяцыйны. Я тады яшчэ не прачнулася (бо была першая пара), так што выказваюся цяпер.
Фігу! Нармальная з іх атрымалася б сям'я. Я ўпэўнена, што яны б абавязкова знайшлі кампраміс (калі іх каханне такое ўжо прама піпец якое моцнае). Проста Гражына павяла сябе як вавёрка-панікёр. Цярпець не магу такіх людзей. Ты ж нават не паспрабавала - і зваліла некуды, вырашыўшы пакінуць дзіцёнка без бацькі (так, не здзіўляйцеся - ноч у хатцы прынесла свае... эм... плады). Чаго табе не хапала, жанчына?? Мужык - прыгожы, нармальны, РАЗУМНЫ (якіх зараз мала). Як сказаў герой Кена Кізі ў яго славутай кнізе "Пралятаючы над зязюліным гняздом": "Я хаця б паспрабаваў".
Таму, даражэнькія, спрабуйце! Нават калі вы няўпэўненыя ў станоўчым выніку. Таму што лепш паспрабаваць і памыліцца, чым не паспрабаваць і ўсё жыццё думаць: "А што, калі...?" Кніга заканчваецца няпэўнасцю - герой вырашае любой цаной знайсці сваю каханую. І я веру, што ён знайшоў. Знайшоў, узваліў на плячо і адшлёпаў яе па задніцы (азадку, срацы, дупе, папцу), каб больш так не рабіла! Прыемнага чытва.
19 понравилось
924

Комментарии 12
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Шыкоўна, спадарства. Вы мне падабаецеся. Заўсёды ў Rina_K рэцэнзіі па-фрэйдзізму атрымоўваюцца. Нават у самым нявінным творы яна знойдзе нешта пікантнае. Але я яшчэ не да канца прабачыла за спойлеры да "Каласоў...". Я адпомшчу калі-небудзь. =)
Паважаная R.! Вас нешта апошнім часам панесла па аргазмах, і не толькі літаратурных... "Ноч у хатцы з Севярынам... ой, ды я ж не пра тое:)" А пра што ж яшчэ? "Так, не здзіўляйцеся - ноч у хатцы прынесла свае... эм... плады)" Жыву ў Беларусі і тым ганаруся? Ну тады СРАКА, а не задніца! І скончу сваё абурэнне фразай "Прыемнага чытва" (недзе я гэта ўжо чуў:), а сама рэцэнзія ў прынцыпе мне спадабалася.
Можна, я з Вамі паспрачаюся?..
Згода. Трэба спрабаваць прабіваць сцены, змагацца з злом, вучыць мовы, удасканальваць свет. Але на маю думку, не варта СПРАБАВАЦЬ ладзіць сям'ю з устаноўкай "а раптам атрымаецца". Няможна чалавекам пакарыстацца на час. Чалавека не здасі па гарантыі. Не ўпэўнены -- не прыручай. Іншая рэч, што можна прыглядвацца і не рваць катэгарычна сувязі, калі яны ёсць. Ну, і ўнёсак у стасункі павінен быць узаемны, а не аднабаковы...
Я вибачаюсь, це білоруська?