Отзывы о книге Ладдзя роспачы

  • Аватар пользователя
    Miraydo
    11 ноября 2014
    А глог цвіў над зямлёю, і гэта было сапраўды як эдэм, у якім гучаў ціхі і пяшчотны смех, ці то зайцаў, ці, можа, самаго жыцця.

    З гэтым творам мне пашэнціла сутыкнуцца аж тройчы: два разы традыцыйна і адзін не вельмі. За той раз, калі было не вельмі традыцыйнае сутыкненне, я хачу падзякаваць Ales_Moyski . За што? А за тое, што праз гэтага спадара я выпадкова трапіла на тэатральную пастаноўку самай філасофскай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Нельга сказаць, што я была ў захапленні, а трэба сказаць, што я была ў супер вялікім захапленні. Яшчэ раз дзякую ~_~ Што ж да самой "Ладзі", то перш чым чытаць упершыню, я задалася пытаннем: "Пры чым тут роспач і якая менавіта ладдзя?". Толькі потым я ўсвядоміла ўвесь маштаб таленту Караткевіча, таленту ўкладваць глыбокі філасофскі падтэкст нават у кароткую назву. Не трэба ўжо, напэўна, шмат гаварыць пра стыль пісьменніка (ўсё і так ведаюць, што ён непараўнальны, сакавіты, жывы, а хто не ведае, той падазравае). Я толькі хачу адзначыць, што іранічныя словы Гервасія Вылівахі (галоўнага героя), заўсёды ўзбуджаюць мае пачуцці: будзь то смех, будзь то жаданне тварыць, будзь то імкненне да самаўдасканаляння.

    Досыць ляжаць нам каменнаю крушняй! Што мы, урэшце, як Марка, бядуем? З тлустага панства збудуем свінюшні, З дзевак старых - касцёлы збудуем. Турмы для катаў - збудуем з судзяў, З уладароў - выбаровыя ямы... Покуль жывём мы - датуль мы людзі, А ў смерці будзем... людзьмі таксама.

    Асобна трэба сказаць пра неверагодную сатыру на рэлігію, ў прыватнасці на святароў. Тут я ўбачыла ўпершыню Караткевіча, як чалавека з завостраным пачуццём гумару.

    Яны, аднак, не спалохаліся і дагмат бясхібнасці Бога падсеклі пад корань, кажучы, што нават ён робіць шмат непатрэбнага на гэтай зямлі. Напрыклад, цыцкі ў мужчын. Не было яшчэ на свеце мужчыны, якому б яны хоць раз спатрэбіліся. А калі Творца задумаў упрыгожыць імі мужчыну - то чаму прыляпіў іх на месцы, што заўсёды прыкрытае вопраткай?

    Ну і маё любімае напрыканцы...

    Чалавек быдла непаслядоўнае, таму і не быдла.

    P.S. Пасля другога прачытання мае эстэтычна-літаратурныя сэнсары знаходзіліся ў найвышэйшым узбуджэнні (да і зараз яшчэ).

    like16 понравилось
    1,3K

Комментарии 4

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Аватар пользователя
Ales_Moyski13 ноября 2014

Паважаная М., няма за што. Заўсёды рады падзяліцца з прыемнымі людзьмі часцінкай прыемнай літаратуры, якая ўзбуджае сэнсары)

like1 понравилось
Аватар пользователя
russischergeist11 ноября 2014
на тэатральную пастаноўку самай філасофскай аповесці Уладзіміра Караткевіча

Цікава, які тэатр прапануе пастановку гэтай аповесці Караткевіча?

like2 понравилось