Больше рецензий

FlynnCarsen

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

9 января 2023 г. 00:04

2K

4

Знаёмства з кнігай, як амаль ўва ўсіх, адбылося у мае школьныя гады, але зараз, у сілу абставінаў, я чытала яе ў другі раз,у значна сталейшым узросце. "Людзі на балоце" - даволі кранальная гісторыя пра цяжкі лёс людзей, якія павінны здабываць сябе ежу і месца амаль ў боем, бо балота не дае магчымасці жыць ляніва. На фоне чыста сялянскіх пытанняў разгортваецца трагедыя кахання Ганны і Васіля, якія кахаюць адзін аднаго, але не могуць дараваць крыўды на сябе і на лёс. Непаразуменні, нежаданне пачуць адзін аднаго, плёткі, цяжкае становішча становяцца мацней за каханне маладых.
Добра прапісаныя героі, шчыра паказаныя пейзажы, просты, але займальны сюжэт - усё гэта падаецца Мележам з такой любоўю, што не можаш не даецца дзіву, як у сэрцы змяшчаецца толькі любві да зямлі, якая не дае цябе любоў у адказ.
Канешне, сёння шматлікія ідэі здаюцца наіўнымі, з нечым згадзіцца цяжка, а нешта ўжо не прымаецца, але зносіны паміж людзі, вера чалавека ў свае сілы, імкненне да лепшага жыцця і некласічная для літаратуры гісторыя кахання робяць раман актуальным і сёння.