Больше рецензий

WolfsSeele

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

3 июля 2022 г. 03:21

792

2

У сучаснай беларускай літаратуры ёсць два папулярныя пісьменнікі, і калі з творчасцю спадара Марціновіча я ўжо трошкі пазнаёмілася, то спадара Бахарэвіча я толькі двойчы бачыла на ўласныя вочы. Яго opus magnum вядомы ўжо даволі шырока, мо з месяц таму "Сабак" прызналі экстрэмісцкай кнігай пасля таго, як пракуратура амаль год разглядала справу.
Кнігу я набыла выпадкова ў "Акадэмкнізе", праглядаючы паліцы з беларускімі аўтарамі. Хто ведае, быць можа там яшчэ адзін асобнік недзе заваляўся?)
Чаго я чакала ад кнігі? Нейкай выдуманай мовы, добрай беларускай, нечага такога, што сапраўды адгукнецца толькі ў беларуса.
Выдуманая мова была, бальбута, якая не падалася мне мілагучнай, і кавалкі на ёй чытаць было ўсё цяжэй, таму што не кожнае слова было ў слоўніку. Але "залік" спадару Бахарэвічу паставіць можна.
З добрай беларускай цяжэй, слоўнікавы запас неблагі, але таксама шмат трасянкі, якая чапляецца да цябе.
Першая частка пра стварэнне бальбуты ўжо выклікала ў мяне некаторыя сумневы, але прыемна было бачыць знаёмыя мясціны ў тэксте.
Другая частка пра вёску абяцала нешта цікавае, але абарвалася і пачалася трэцяя, вельмі нудная і нецікавая частка пра бабку.
Потым гісторыя чалавека з пакетам, якая парадавала зноў жа дэкарацыямі Мінску. Гісторыя з капсулай часу нажаль таксама не напоўніцу рэалізавана. Апошняя частка апавядае пра Еўропу будучыні, пра тое, што кнігі больш ніхто не чытае, затое мужчыны носяць спадніцы.
Фацыт: ці тое я нешта не разумею ў гэтым вашым постмадэрнізме, ці аўтар сапраўды курыў нешта не тое. Перачытваць не хочацца, уражанне засталося хутчэй непрыемнае. Але знаёмства з творчасцю паспрабую працягнуць, можа, знойдзецца нешта зразумелае не толькі выбраным.

Комментарии


Спадарыня, не хачу крыўдзіць вашы літаратурныя веды, але ў сучаснай беларускай літаратуры яшчэ існуюць Арлоў, Някляеў, Хадановіч, Аркуш і іншыя



Ведаю і што-нішто чытала, але ж на маю думку гэта самыя знакамітыя)