Больше рецензий

26 мая 2021 г. 10:00

57

5

Пры апошнім выбары кнігі ў Кніжным клубе, выбралі адразу тры. Сярод іх была і менавіта гэтая. Прапанаваў яе Ігар Пудак...дарэчы гэта была яго мабыць трэцяя, а то і пятая спроба.

Кнігу ўзяў у сваёй другой любімай бібліятэцы, а менавіта “Мінская абласная бібліятэка імя Пушкіна”. Дарэчы там зараз робяць рамонт, становіцца з кожным разам усё прыгажэй і прыгажэй! Але галоўнае што мне ў ёй падабаецца, так гэта тым, што яна не застыла ў часе, а пастаянна папаўняе фонд новымі кнігамі. Вельмі крута прыйсці і ўцяць зусім новую кнігу і прачытаць яе першым! Знаходзіцца яна адразу за ЦУМам, а там метро...дабірацца вельмі зручна. Усім яе раю ;)!

Калі пачынаў чытаць Гарсіа, то чыталася вельмі павольна...цікава, але разагнацца моцна не атрымлівалася, да і не было такога жадання. Калі забегчы ў перад, то жаданне “праглынуць” апошнія старонкі ўзніклі ў мяне толькі пры канцы апошняй сотні...стала так цікава, што чытаў амаль да часу ночы, пакуль не дачытаў да канца.

Не стану ўлазіць у сюжэт кнігі, аб гэтым добра напісана нават у звычайнай вікіпедыі. Крышку ніжэй дабаўлю некалькі цытат, якія мне спадабаліся больш за ўсё...цытат наогул з гэтай кнігі можна ўзяць вялікую колькасць, так як кніга настолькі моцная ў сваім “ахопе” жыццёвых момантаў, што пры канцы чытання ўзнікае адчуванне, што ты прачытаў гісторыю не адной сям’і якая пражыла гадоў 150 у адным доме, а гісторыю усяго міра. Ну вось...казаў што не буду ўдавацца ў тэкст, а сам ужо палез… Так сапраўды, кніга а сям’і. Толькі напісана яна вельмі незвычайна і калі вы вырашыце яе ўсё такі пачытаць, то вы зразумееце што да чаго, таму каб было вам прасцей, раю карыстацца вось гэтым “Радавым дрэвам”, мне яно вельмі дапамагала!
Разважанні аб прачытаным. Гарбыэль Гарсія Маркес «Сто гадоў адзіноты»., изображение №1

На вокладцы стаіць знак аб тым, што ў 1982 годзе, за гэту кнігу Гарсіа атрымаў “Нобелеўскую прэмію”. Калі чуеш аб такіх рэчах, то бываеш стаіш і лыпаеш вачыма не разумеючы што да чаго. Як атрымаць такую прэмію за кнігу? Думаю шмат людзей пагодзяцца з такой думкай, што магчыма напрыклад знайсці “рэцэпт” лекаў, які вылечаць сотні тысяч людзей і атрымаць за гэта заслужаную “Нобелеўскую прэмію”, ну ніяк нельга атрымаць як за "нейкую» кнігу! Але калі яе прачытаеш, то разумееш што да чаго… Я лічу, што калі б яе прачытала сотня тысяч людзей, і зрабіла правільныя высновы, ўзяла з яе ўсё самае лепшае, то лічу стала бы куды больш карысці, чым нават вылечыць сотню тысяч людзей! Здаецца тыя хто вырашае наконт прэміі, падумалі менавіта так, таму мы зараз і бачым на кнізе гэты знак...
Разважанні аб прачытаным. Гарбыэль Гарсія Маркес «Сто гадоў адзіноты»., изображение №2

Калі ты перажываеш якія небудзь жыццёвыя падзеі , то што бы ты не глядзеў, што бы ты не чытаў, ты пачытаеш ва ўсім бачыць нейкія “моманты” якія так ці інакш звязны з тым, што цябе зараз хвалюе…

Пры чытанні мяне закранула вялікая колькасць слоў, але ўсе апісваць не стану, а выдзелю толькі некалькі...вось адна з першых:

“- Мы никуда не пойдем, - сказала она. - Мы останемся здесь, потому что здесь у нас родился сын.

- Но у нас в семье ещё никто не умер, - сказал он. - Человек - вольная птица, пока мертвец не свяжет его с землей.”

Лічу што вельмі моцныя словы… І я так сама прытрымліваюся менавіта гэтай тэорыі...як бы цяжка зараз не было, але менавіта Радзіма і ўспаміны аб любімых людзях, якіх з намі болей няма і ўтрымліваюць нас на тым самым месцы.

Так атрымалася, што як толькі я закончыў школу, то адразу паступіў у ўніверсітэт і менавіта з гэтага моманту я ўжо можна сказаць пакінуў бацькоўскую хату, таму як жыў у інтэрнаце ад універсітэта, дома быў але толькі на выхадных і то не на кожных . Але як толькі я ажаніўся, то стаў бываць яшчэ радзей. Апошні раз калі я начаваў у бацькоўскай хаце было мабыць гадоў з дзесяць таму. Таму калі я чытаў вось гэтыя радкі, то было вельмі сумна…

“....Он не обратил никакого внимания на незначительный, но навевающий грусть ущерб, который время нанесло дому и который показался бы любому человеку, столь долго отсутствавшему, но хранившему в душе воспоминания, просто бедствием.”

Так і ў мяне… магчыма гэта проста такі ўзрост і з цягам часу нешта зменіцца, але зараз мяне яшчэ вельмі моцна ўтрымліваюць успаміны аб тым жыццёвым перыядзе, калі я жыў у доме бацькоў і вакол была мая сям'я і вялікая колькасць сяброў, які так сама былі для мяне не менш дарагімі чым Маці ці Бацька.

Таму калі прыязджаю да іх у госці, то ў мяне ўсё наадварот...я ўсё бачу, бачу як наша хата і ўся мясцовасць...старэюць і развальваюцца. Хочацца ўзяць і ўсё выправіць, адрамантаваць… хочацца спілаваць усе тыя непатрэбныя кусты і дрэвы, якія захопліваюць усё наваколле. Магчыма я як небудзь знайду час і ўсё гэта адбудзецца.

Наогул як я даведаўся, то першапачатковая назва кнігі наогул павінна быць была “Хатай”, што на мой погляд куды больш лагічна, але абставіны таго часу вымусілі Гарсіа змяніць назву менавіта на тую, што ёсць зараз.

Шмат...шмат чаго можна было бы тут пісаць, прыводзіць цытаты з кнігі… але спынюся на гэтым.

Кніга сапраўды заслугоўвае ўвагі, яшчэ раз Дзякуй Ігару за тое што быў такі ўпарты і раз за разам прапаноўваў яе, што ў рэшце рэшт зрабіла сваю добрую справу! У будучым я яшчэ вярнуся к Гарсіа і гэта будзе “Каханне пад час халеры».