Больше рецензий

5 апреля 2021 г. 09:48

186

3

Аўтар (1937-2012) - дырэктар выдавецтва "Юнацтва" з 1980 па 1998 г. (18 год - усё чыёсці юнацтва).

Вершы ў асноўным апісальна-публіцыстычнага і апавядальнага кшталту. Чыстай лірыкі бадай што й няма.

Аўтар шмат піша пра свае турысцкія ўражанні: ён цудам* павандраваў па замежжы, у т.л. капіталістычным, яшчэ да перабудовы ў СССР, аб знікненні якога чамусьці** досыць сумуе.

У позніх творах пагарджае "дэмакратараў" і прамаўляе за духоўнасць з хрысціянствам (як і належыць годнаму выпускніку Вышэйшай партыйнай школы, выбачае якога хіба толькі выдавецкі профіль такой найнайнайвышэйшай адукацыі).

Наогул жа дзеяч надта заслужаны, таму, натуральна ж, вершы ягоныя - якасныя, гатунку не ніжэй за сярэдні.

З пераваг - выкарыстанне нераспаўсюджанай, напэўна, аўтэнтычнай беларускай лексікі. (Напрыклад, часта трапляецца адмоўны эпітэт "хіжы" і аднакарэнны назоўнік).

Пэўнай увагі кніга вартая.

Комментарии


IMHO лепшы верш адтуль:

//
БАЧАННЕ ІЛЮСТРАТАРА

Спытаў я ілюстратара:
- Чаму
На вокладцы бяздонне стратасферы?..
- Усё,
Каб раскрыць дыхоўны свет Муму,
Iнакш чытач зусім мне не паверыць.

Хачу,
Каб здагадаўся кожны з нас -
Лёс
У слязах Муму паціснуў лапу,
Бо жыў сабака марай у даўні час,
Што ў нашы дні
Ён трушчыць будзе...
"Чапи".

(2000)
//