Больше рецензий

29 ноября 2020 г. 16:31

522

2.5 Незапамінальна

Я прачытала кнігу 5 дзён таму, але, прызнацца шчыра, амаль нічога з яе не памятаю. Кніга збольшага ні аб чым. Не без карыснай і цікавай інфармацыі, так. Магчыма, яна больш падыходзіць для людзей, якія нічога па тэме фемінізму не ведаюць, бо для тых, хто хаця б крыху цікавіўся, амаль нічога карыснага тут не будзе.
Зараз агучу крамольную рэч, але часам мне здавалася, што аўтарка перабольшвае. Не за кожным выпадам мужчыны ў бок жанчыны стаіць сэксізм, і не кожная абраза жанчыны ім з'яўляецца. Хаця, у большасці выпадкаў я з ёй, зрэшты, згодная.
Сама па сабе кніга нядрэнная, але хутчэй "для чайников".