Больше рецензий

Osman_Pasha

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

11 ноября 2020 г. 20:17

542

4 Таямніцы ў правінцыяльным гарадку

Ужо другая серыя польскіх дэтэктываў, якую беларускія выдаўцы пачынаюць перакладаць не з першай часткі серыі. Але чаму так адбылося з гэтым творам зразумела, бо тут падымаецца тэма знішчэння праваслаўных беларусаў на Падляшшы ў пасляваенныя часы. Таксама сучаснае жыццё беларусаў у тых жа мясцінах, як этнічнай меншасці.

Тое, што перакладалася не ўся серыя, а толькі асобная кніга не пайшло на карысць, бо тут узгадваюцца падзеі з іншай часткі, якая завяршае ўсю серыю, але падзеі, здаецца, адбыліся раней за час дзеяння гэтай кнігі. Гэта крыху заблытвала ўспрыманне рамана. Нават цікава як усё гэта будзе звязана ў адно ў апошняй кнізе. Таксама з пачатку замінала колькасць герояў. З-за таго, што падзеі разгортваюцца ў некалькіх часавых адрэзках, пачынаючы з 1946 году, адразу не атрымліваецца зразумець хто чый сын, кум, брат, сват. Але дзея рушыць уперад і асобы герояў (і не толькі) пачынаюць прасвятляцца.

Гісторыя адбываецца ў невялікім польскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі, дзе, як сказана ў рамане, этнічная меншасць беларусаў складае большасць жыхароў. У Гайнаўкі, як мне падалося, склалася такое «кінгаўскае» аблічча. Закрытая абшчына, ўнутраныя адносіны паміж яе чальцамі, адносіны да прахадняў і заезжых прышэльцаў, праблемы нацыянальных адносін і супрацьстаянняў. Усе жыхары ведаюць адзін аднога, а таксама таямніцы адзін аднога. Як напісана ў тэксце «Усе ведаюць, але ніхто не скажа».

Вобраз галоўнай гераіні зусім не склаўся. Заяўленая як прафайлерка, былая супрацоўніца паліцыі, сваімі прафесійнымі здольнасцямі яна зусім не карыстаецца. І ў чым сутнасць працы прафайлера ў рамане амаль не тлумачыцца. Толькі адзін раз гэта робіць заезжы прадстаўнік прафесіі, складаючы прафайл на саму галоўную гераіню.

Большая частка твору чытаецца цікава і трымае ў напружанні, але фінал проста зліты, бо канцы сюжэтных ліній звязаны не ўсе, а таксама бліжэй да канца пачынаюцца хібы з часам. Відаць тут спрацаваў «матэматычны антыталент». У падзяках Катажына прызнаецца, што мае яго. Магчыма ўсю серыю трэба чытаць разам, а не па асобнай кнізе і тады ўсе сюжэтныя лініі будуць завершаны. Але ж не тое што на беларускую, а нават і на рускую мову пакуль перакладзены не ўсе часткі.

Книга прочитана для игры Собери их всех!