Больше рецензий

WolfsSeele

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

23 сентября 2020 г. 23:42

666

4

Недзе пісалі, што едуць менавіта нацыянальна ўзрушаныя, едуць адраджэнцы, якіх пазбавілі апошняй надзеі на прыстойнасць...

Хацелася жыць сто гадоў ці ехаць кудысьці, забыўшыся пра час, грошы ды іншыя другарадныя акалічнасці.

Прачытала другую кнігу спадара Марціновіча і ў яго зноў атрымалася уразіць. Павароты сюжэта магу параўнаць з "Валхвом" Фаўлза. І як своечасова трапіла гэта кніга мне ў рукі! Падзеі ў Беларусі ў жніўні-верасні 2020, смутак па родным мясцінам і людзям...
Шчыра кажучы, найбольш мне спадабалася менавіта першая частка твора. Так, яна крыху сумная і нібы безнадзейная, але ёсць нейкае святло ў гэтым усім, адчуваецца як дарога дадому. Усё, што потым, толькі спроба знішчыць гэта прыемнае адчуванне.

...дык вось, вырай для чалавека гэта - "з кім". Які сэнс у Свіслачы, у водблісках сонца на чарапічных дахах Траецкага, калі ў маей далоні няма тваёй? Таму мой вырай - гэта адчуванне цяпла тваёй далоні ў маёй, вось і ўсё.