Рецензия на книгу Малы і мядзведзік: Томас Вісландэр, Юя Вісландэр — ranica_t
ranica_t3 июня 2020Кніга пра хлопчыка і яго цацку
Як добра, што існуюць кніжкі пра самых звычайных хлопчыкаў, якія ўмеюць кныхаць, плакаць, сябраваць з дзяўчынкамі і вельмі моцна любіць мядзведзіка. Кніжка складаецца з адносна невялічкіх гісторый. Адна-дзве - ідэальнае чытанне перад тым, як класціся спаць. Гісторыі з жыцця Малога такія простыя і звычайныя, такія падобныя да гісторый знаёмых нам хлопчыкаў, што мімаволі блытаешся - а ці наш гэта знаёмы Малы забраўся ў кніжку? Асабліва цешыць тое, што кніжка на мове. Якая зараз гэта рэдкасць - добрая гісторыя ды ў такім выдатным перакладзе!
2 понравилось
148

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым