Больше рецензий

shurenochka

Эксперт

Эксперт Лайвлиба и ровных швов

20 января 2020 г. 11:10

1K

4

Сапраўды Купала- песняр беларускі. У маім школьным уяўленні- гэта песняр прыроды ды цяжкага труда сялян.
Але ў гэтым зборніку сабраны сапраўды самыя драматычныя творы, у якіх не толькі прырода ды труд, але ж і бязмерны смутак, журба, маркота, смерць...
Асабістасць збора яшчэ і ў тым, што ёсць тут і шырока вядомыя творы, і насамрэч малазнаёмыя. Мне, напрыклад , вельмі падабалася "Зімою" і "Ён і яна".
"Зімою"-сюжет змрочны і жудасны (спадару Кінгу б ,напэўна, спадабалася), а ў "Ён і яна" выкарыстаны такі літаратурны прыём, ад якога не ведаеш плакаць ці радавацца- вельмі моцна эмацыйна ўздзейнічае.
Увогуле, кожны твор са зборніка драматычны не толькі па сэнсе ці сюжэту, але і па магчымасці пастаноўкі на сцэне тэатру. З гэтага погляду , зборнік вельмі карысны для актораў, драматургаў і іншых тэатралаў.

5В3Т