Больше рецензий

21 ноября 2019 г. 09:51

575

3

Філасофскі раман. Менавіта так вызначаюць жанр гэтага твора. Але не трэба баяцца. Зразумець яго зусім няцяжка. А ў канцы кнігі аўтар увогуле лічыць патрэбным расказаць чытачу, навошта ён напісаў гэтыя некалькі гісторый.

Кніга пра звычайных людзей, якія аб’яднаны пошукам ці ўладаннем старажытнай кнігі. Прычым яны дзейнічаюць не групай, а паасобку. І ў розныя часы гісторыі. Наўрад ці будзе спойлерам, калі я скажу вам, што гэта магічная кніга, якую яны шукаюць, знаходзяць, - алегорыя. Яна ўвасабляе розныя імкненні розных людзей. Кожны ж з нас знаходзіцца ў пошуках лепшай будучыні, высокага статусу, знакамітасці, ці чаго-небудзь яшчэ. А ці каштуе наша жыццё хоць чаго, калі мы не дасягнулі вяршынь і не зарабілі ўсіх грошай свету, не знайшлі высокага кахання ці ўвогуле надта позна зразумелі, што камунікуем, працуем, жывём не з тымі?.. Тлусты плюс стаўлю кнізе за тое, што яна прымушае інакш пагдзядзець на мэты сваёго жыцця і ролю людзей у ім.

Але гэты набор гісторый выпадковых людзей часам стамляе. Ну нельга назваць кнігу захапляльнай. І нецікава чытаць пра бацькоў, бацькоў бацькоў ці нават проста знаёмых герояў. Здаецца непрафесійным, што аўтар чапляецца за самага мелкага персанажа ў гісторыі галоўнага персанажа і пачынае расказваць пра яго лёс, а потым вяртаецца да асноўнага сюжэта. І так паўтараецца зноў і зноў...

Гэты твор - на разок пачытаць. Але многія лічаць Стасельку перспектыўным аўтарам. Думаю, пазнаёміцца з іншымі яго кнігамі таксама будзе не лішнім.