Больше рецензий

8 ноября 2019 г. 23:19

139

4.5


З гэтай кнігай у мяне столькі прыгод, што здаецца пакуль буду расказваць аб іх, то усім гэта надакучыць і ніхто не да чытае да канца.
Кнігу браў у бібліятэцы нумар 5 горада Мінска. Калі першы раз у іх запытаўся, якія ў іх ёсць кнігі нашай Надзеі, то мне сказалі што ёсць гэта самая кніга і "Сем ружаў". Калі Ружы знайшлі адразу, то гэту знайсці не змаглі. Калі потым выпадкова да іх зайшоў узяць яшчэ адну кнігу, то мне сказалі што Чараўніка яны знайшлі і яна чакае мяне ўжо некалькі нядзель! :)) Але кнігу браць не стаў, так як не люблю набіраць ахапак кніг і потым чытаць адну, а іншыя ляжаць без дзела, а хтосьці можа як раз і хоча іх пачытаць, а праз мяне не атрымліваецца. І вось, дачыталі з дзецьмі Ружы і прыйшоў нарэшце за Чараўніком. І што вы думаеце?!!... яны ізноў яе згубілі :) ну прама містыка якая то! Шукалі ўсім сваім працоўным саставам, праз дзень знайшлі! Узяў і сталі па крышку з дзецьмі чытаць.
Чыталі вельмі доўга... Мне ізноў прыйшлося паехаць у камандзіроўку і таму ўсё расцягнулася на месяц... Пры канцы я вырашыў зхітрыць і частку прачытаць самаму і расказаць малым, а канец дачытаць ужо разам.
Ну і што я магу вам таварышы сказаць...так рабіць не трэба, бо як толькі я за адзін прысест прачытаў трэць кнігі сам сабе, то менавіта гэта частка паказалася мне нейкай хуткай на падзеі, а таму менее цікавая. Так і хочацца каб Надзея ўзяла і яшчэ чаго дапісала туды. (Гэта было пачынаючы з таго моманту як яны трапілі ў пакой чараўніка праз камін і ажно па той момант калі яны закрылі праход.)
Дзень хадзіў і думаў чаму ж так, здаецца пачатак казкі быў такі цікавы, размераны, а потым раз два і гатова...Канец!
І вось што я для сябе адкрыў. Першыя 70 старонак мы чыталі з дзецьмі ў слых, а таму не спяшаючыся, разглядалі малюнкі. Чыталі па адной главе перад сном. Як я і казаў расцягнулася гэта на доўгі час...было калі абдумаць прачытанае. А яшчэ такі момант як быў час падумаць аб тым, а што будзе далей?!! А потым я ўзяў і РВАНУЎ... За якія паў гадзіны прачытаў яшчэ старонак 50 і таму ўсе злілася ў кучу і страціла тое чараўніцтва