Больше рецензий

19 августа 2019 г. 20:57

302

5

XVII стагоддзе. Фларэнція. Антоніа Мальябекі, хлопец з беднай сям’і які не умеў ні чітаць, ні пісаць. Але не гледзячы на гэтае, ён вельмі добра ставіўся да кніг. Я ніколі не сустракала гэтае імя, нягледзячы на тое что ён лічыцца сімвалам бібліятэкарэй італьянскага Адраджэння. Вельмі зацікавіла тое, што напамяць ведаў каталогі ўсіх еўрапейскіх бібліятэк – нават да таго, што мог указаць месцазнаходжанне той ці іншай кнігі на паліцы. У кнізе паказана станаўленне хлопчыка. Кнігі сталі асноўным сэнсам яго жыцця.

Кніга складаецца з зборніка кароткіх апавяданняў, якія на першы погляд не звязаныя паміж сабой, але ўсе гісторыі звязаныя паміж сабой кнігай Антоніа Мальябекi.

У кожным раздзеле можна ўбачыць, як нязначная падзея можа каардынальна змяніць жыццё чалавека і яго светаадчуванне. ⠀
Кожная з глау́ інтрыгуе, зацягвае настолькі, што немагчыма адкласці кнігу ў бок.
Напісана вельмі простай мовай, што кніга чытаецца вельмі лёгка. Нягледзячы на тое што, вельмі шмат персанажаў, але, на здзіўленне ў іх немагчыма запутатся. Многія прапісаны вельмі дэталёва.

Таксама прысутнічаюць гістарычныя імёны і асобы, што робіць гэтую кнігу яшчэ больш інфарматыўней і пазнавальныя, так як многія былі незнаёмыя і хацелася даведацца пра іх яшчэ больш.

І чамусьці на працягу чытання здавалася што кніга Антоніа Мальябекі, нейкім чынам прыносіла няшчасці сваім уладальнікам.