Больше рецензий

Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

1 марта 2019 г. 11:13

983

4.5 Мой (не)маленький мозг

Люблю увлеченных людей. Вот программист: глубоко интересовался искусственным интеллектом, хотел почитать что-нибудь необъёмное о мозге, не нашел и... сам написал. После того, как ради своего увлечения изучил нейробиологию. А сам же говорил, что природные принципы не так и часто делаются технологиями. (Например, люди научились летать лучше птиц, но отнюдь не подражая им; а также быстро перемещаться - используя вообще не подобие ног, а несуществующие в природе колеса.) И, как многие талантливые (опасаюсь слова гениальные) люди, автор умеет очень просто излагать серьезные вещи.

Значит так. Что я усвоила?..

Что кора головного мозга в голове человека содержится как скомканный листок бумаги (чтобы больше влезло).

Что в коре шесть тонких слоев, есть старые, нижние, отвечающие за моторику и физиологию (они есть и у животных), есть неокортекс, он также есть у млекопитающих, но не такой крутой, как у человека. Как перемещается информация из нижних слоев в верхние, проскакивая некоторые и возвращаясь - это я не запоминала, подозреваю, что и исследовано это еще несовершенно.

Что мозг дельфина хотя и сравним с человеческим в объеме, однако же не такой "помятый", т. е. развитый. А ко всему крутизны человеку добавляет не только мозг, но и практика - деятельность. Именно сочетание мышления с рукоделанием позволило человеку занять суперпозицию на вершине пищевой пирамиды. А у дельфинов не просто лапки. У дельфинов даже лапок нет. Эх...

Что хотя в мозгу и есть зоны ответственности (за зрение, за слух, за язык), однако мозг полностью однороден, то-есть в перспективе можно представить перераспределение этой ответственности, с подобным перераспределением связано и явление синестезии (восприятие музыки в цветах, или запахов как картин, вспомним Джеффри Форд - Империя мороженого ).

Что базовый принцип интеллекта - сочетание памяти и прогноза. Запоминание разнообразной информации (неосознанное запоминание на уровне всех чувств, запаха, вкуса, осязания...) и обращение к этой памяти при необходимости сформировать действие. Информация (сигналы нейронов) непрерывно перемещается по слоям туда-сюда, из действительности в память, из памяти в прогноз, из прогноза - к моторике. Здесь упоминается и автоматизм ежедневных повторных движений. И узнавание слышанной когда-то мелодии, сыгранной в другой тональности. И так называемая интуиция, основанная на том, что мозг без явного контроля человека разыскивает аналогию в каких-то давних событиях и предлагает на этой аналогии решение актуальной задачи. (Фонтанирование прогнозов... мой бедный маленький мозг, да отдохни уже...)

Что человек пока что немыслимо круче машины, так как его мозг обладает инвариантностью, созданием аналогий. А машины тупы-ые ("человек с первого взгляда – в долю секунды – отличает кота от собаки, а компьютер, даже самый совершенный, не может этого сделать вообще"). Для того, чтобы они восприняли каждое мелкое изменение, нужна коррекция программы (как узнавание мелодии, сыгранной на разных инструментах или в разных тональностях). Хотя за последние несколько лет техника существенно поумнела.

Что интеллект и мышление зависят от времени и невозможны без временного промежутка. Не просто прикосновение дает информацию, а продолжительность касания, длящийся звук, немгновенный взгляд.

При всей легкости слишком быстро книгу читать не получится. Хотя и кажется, что в тексте есть немного воды и повторений, информация действительно убедительная и запоминающаяся. Рекомендую.

Па-беларуску пра інтэлект...

Люблю захопленых людзей. Вось праграміст: глыбока цікавіўся штучным інтэлектам, хацеў пачытаць што-небудзь неаб'ёмнае пра мозг, не знайшоў і... сам напісаў. Пасля таго, як дзеля свайго захаплення вывучыў нейрабіялогію. А сам жа казаў, што прыродныя прынцыпы не так і часта робяцца тэхналогіямі. (Напрыклад, людзі навучыліся лётаць лепш за птушак, але зусім не пераймаючы іх; а таксама хутка перамяшчацца - выкарыстоўваючы зусім ня падабенства ног, а няісныя ў прыродзе колы.) Як многія таленавітыя (асцерагаюся слова геніяльныя) людзі, аўтар умее вельмі проста выкладаць сур'ёзныя рэчы.

Значыць так. Што я засвоіла?..

Што кара галаўнога мозгу ў галаве чалавека змяшчаецца як скамечаны лісток паперы (каб больш ўлезла).

Што ў кары шэсць тонкіх слаёў, ёсць старыя, ніжнія, якія адказваюць за маторыку і фізіялогію (яны ёсць і ў жывёлаў), ёсць неакортэкс, ён таксама ёсць у млекакормных, але не такі круты, як у чалавека. Як перамяшчаецца інфармацыя з ніжніх пластоў у верхнія, праскокваючы некаторыя і вяртаючыся - гэта я не засвоіла, падазраю, што і даследавана гэта яшчэ недасканала.

Што мозг дэльфіна хоць і параўнальны з чалавечым у аб'ёме, аднак жа не такі "скамечаны", то-бок развіты. А да ўсяго крутасці чалавеку дадае не толькі мозг, але і практыка - дзейнасць. Менавіта спалучэнне думання з майстравітасцю дазволіла чалавеку заняць суперпазіцыю на вяршыні харчовай піраміды. А ў дэльфінаў не проста лапкі. У дэльфінаў нават лапак няма. Эх...

Што хоць у мозга і ёсць зоны адказнасці (за зрок, за слых, за мову), аднак мозг цалкам аднародны, то-бок у перспектыве можна ўявіць пераразмеркаванне гэтай адказнасці, з падобным пераразмеркаваннем звязаная і з'ява сінэстэзіі (успрыманне музыкі ў колерах, ці пахаў як дотыкаў, успомнім Джеффри Форд - Империя мороженого ).

Што базавы прынцып інтэлекту - спалучэнне памяці і прагнозу. Запамінанне разнастайнай інфармацыі (неўсвядомленае запамінанне і на ўзроўні ўсіх пачуццяў, паху, смаку, дотыку...) і зварот да гэтай памяці пры неаходнасці сфармаваць дзеянне. Інфармацыя (сігналы нейронаў) несупынна перамяшчаецца па пластах туды-сюды, з рэальнасці ў памяць, з памяці ў прагноз, з прагнозу - да маторыкі. Тут згадваецца і аўтаматызм штодзённых паўторных рухаў. І пазнаванне чутай колісь мелодыі, сыгранай у іншай танальнасці. І так званая інтуіцыя, заснаваная на тым, што мозг без яўнага кантролю чалавека адшуквае аналогію ў нейкіх даўніх падзеях і прапаноўвае на гэтай аналогіі рашэнне актуальнай задачы. (Фантанаванне прагнозаў... мой бедны маленькі мозг, ды адпачні ўжо...)

Што чалавек пакуль што неймаверна круцейшы за машыну, бо ягоны мозг валодае інварыянтнасцю, стварэннем аналогій. А машыны тупы-ыя ("человек с первого взгляда – в долю секунды – отличает кота от собаки, а компьютер, даже самый совершенный, не может этого сделать вообще"). Для таго, каб яны ўспрынялі кожную дробную змену, патрэбная карэкцыя праграмы (як пазнаванне мелодыі, сыгранай на розных інструментах ці ў розных танальнасцях). Хоць за апошнія колькі гадоў тэхніка істотна паразумнела.

Што інтэлект і мысленне залежаць ад часу і немагчымыя без часавага прамежку. Не проста дотык дае інфармацыю, а працягласць дотыку, працэс мацання, неимгненны позірк.

Пры ўсёй лёгкасці надта хутка кнігу чытаць не атрымаецца. Хоць і здаецца, што ў тэксце ёсць троху вады і паўтораў, інфармацыя сапраўды пераканальная і запамінальная. Рэкамендую.

Понятно
Мы используем куки-файлы, чтобы вы могли быстрее и удобнее пользоваться сайтом. Подробнее