Больше цитат

xbohx

24 июня 2014 г., 15:18

Калі ты бяжыш, і жыццё бяжыць, ты нібыта ўтыкаешся ў яго, прасаджваеш яго наскрозь, здзіраеш з сябе напластаванае гадамі, і не хвароба, а прахалода нязведанага ахутвае цела. Ёсць, ёсць смак у хуткасці, у скорасці. На зямлі ж дваццаты век, век скорасці, і як пражыць яго і не адчуць скорасці, імклівага руху паветра, што струменіць па твары і руках і растае ў сэрцы, ахутвае сэрца водарам і халадзінкай мяты. І зямля, што знікае з-пад ног, пакінутыя табой ззаду дрэвы – адкінутае табой і адразу ж
забытае мінулае, якое ўпісалася больш у вочы табе, чымсьці ў памяць.