Больше цитат

narutoskee

22 июня 2022 г., 17:19

Я іду каля жыта.

Пакасілі яго кулямёты,

Усё пакасілі,

А тупыя фашысцкія боты

Яго малацілі.

Танкі гусеніц жорнамі

Жыта пасля памалолі,

Коні потныя, чорныя

Хлеб замясілі на полі.

Кроў была ім дражджамі,

Палілі агнём і жалезам,

І ляжыць камянямі

Хлеб з пякарань фашысцкіх за лесам.

На дарозе ляжыць каравай,

Як на белым абрусе,

Хлеб дармовы, бяры і кусай,—

Можа з гора і ўкусіш.