Больше цитат

Torvald5

3 мая 2020 г., 11:25

ПРА МАРС
Не жывуць на Марсе марсіяне,
Працай рук не жывяць дол глухі,
Марс даўно іх у сваім кургане
Пахаваў за нейкія грахі.

Час усмерціў іх ці даканалі
Сваркі, не пазбытыя ў свой час?
Як маршчыны на чале, каналы
З запытаннем звернуты да нас:

“Адкажы нам астраном-аматар,
Растлумач, вучоны чалавек,
Для каго, шырэйшыя ад рэк,
З полюса сівога на экватар

Мы ваду ганяем з веку ў век?
Ты за намі назіраў увосень
Праз трубу падзорную ўначы –
Горы пылу над планетай носяць
Радыёактыўныя смярчы…
Толькі нас чамусьці смерць не косіць”.

Што ім адказаць на запытанне?
Можа, сапраўды іх існаванне
Больш патрэбна для планет другіх,
Можа, гэта ў час процістаяння
Неўміручай працай рук сваіх
Нас засцерагаюць марсіяне
Ад бяды, што не мінула іх.