Больше цитат

Krysty-Krysty

6 июня 2019 г., 21:28

МЯЖА
З левага боку — поле, i з правага — поле, а проста — мяжа:
на ёй божыя слёзкі, на ёй сівец,
i бацька, панурыўшы галаву, стаіць на мяжы з касою.

Даўно ўжо стаіць — заржавела яго каса,
счарнела касільна,
праз скошаную траву прарасла маладая...

І чуць ён не чуе, як б'е капытамі зямлю i гучна іржэ на двары буланы,
і бачыць не бачыць, як ззяе на небе адразу два месяцы — ветах i маладзік.