Больше цитат

Bolacka

25 апреля 2018 г., 19:10

Дарма сокал лётаў вакол сваіх дзетак. Не было ім ратунку. Згарэлі яны ў найглыбейшым смутку - такім, як калі дзіця памірае, думаючы, што ўсёмагутныя бацькі не хочуць яму дапамагчы. Ад Ісуса на крыжы да сакаляняці і да найменшага мураша, які ведае, хто яму бацька і хто маці, няма ніякай розніцы. Ты застаешся дзіцем, пакуль не зразумееш, што твой бацька не мае сілы. А як прыйдзе табе гэтае разуменне, дык ты і сам ужо будзеш некаму бацькам.