Серия книг «Пункт адліку»

Логвінаў Кнігазбор By Books

Список книг

Последние добавленные книги

№1
Анка Упала - Дрэва Энталіпт
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Дрэва Энталіпт
Анка Упала
3.278 9 читателей
1 рецензия 2 цитаты
Кнігу склалі апавяданні і вершы аўтаркі, у тым ліку творы з цыклаў “Кім быць”, “Уклясыкі”, “Без атраманту”, “Трыпціх” ды іншыя. Ілюстрацыі да кнігі зрабіла мастачка Наталля Зямчонак (Гарачая). Электронная версія кнігі ўтрымлівае на два тэксты больш, чым папяровая, але менш малюнкаў.
№2
Катерина Зыкова - Объяснительная
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Объяснительная
Катерина Зыкова
4.000 1 читатель
7 цитат
Дебютный сборник Катерины Зыковой тонок во всех смыслах. В нем 26 стихотворений о русалках, рыбах, котиках, лошадях, сливах, сыктывкарах, а на самом деле - о любви и немного об одиночестве.
№3
Кирилл Дубовский - Хороший роман
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Хороший роман
Кирилл Дубовский
3.974 19 читателей
2 рецензии
Сборник Кирилла Дубовского составляют рассказы 2004-2010 годов. Читаются они легко и весело даже несмотря на то, что в текстах вы найдёте трагическую кончину молодого графомана, нелёгкие офисные будни, несчастную любовь, попытку национального самоопределения, грустную историю от работника зоопарка и не менее печальную исповедь менеджера среднего звена. Всё это заключено под одной обложкой.
№4
Наста Манцэвіч - Птушкі
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Птушкі
Наста Манцэвіч
3.538 13 читателей
1 рецензия
“Птушкі” — так назвала сваю першую кнігу Наста Манцэвіч. Зборнік выйшаў у выдавецтве “Логвінаў” у падсерыі “Пункт адліку”, запачаткаванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” для маладых аўтараў.

У зборнік Насты ўвайшлі вершы і кароткая проза, дзе аўтар выяўляе новы для беларускага чытача погляд на жанчыну і яе самаўсведамленне, рэфлексуе над сваімі пачуццямі, закранае табуяваныя для збольшага патрыярхальнай беларускай літаратуры тэмы.
№5
Андрэй Пакроўскі - Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза
Андрэй Пакроўскі
3.571 7 читателей
1 рецензия 14 цитат
Асцярожна, дзверы зачыняюцца, мы адпраўляемся ў небяспечнае падарожжа па мастацкім сусвеце Андрэя Пакроўскага. На нашым маршруце вас чакае сустрэча з Францам Кафкам, які працуе на ксераксе, тралейбусам, які лічыць сябе Маякоўскім, чарапахай Жучкай і безгаловым вучнем малодшых класаў. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя, на працягу ўсяго падарожжа за вамі будуць сачыць прадстаўнікі спецслужбаў, не даваць спакою абчытаныя мінскія клашары, хворыя на птушыны грып, і чырвоная маска смерці. Паважаныя пасажыры, не забывайце аплочваць праезд, на лініі працуе бязлітасны кантроль, які карае злоўленых безбілетнікаў кампаставаннем ніжняй губы.
№6
Кірыла Анохін - Асцярожна, дрэвы зачыняюцца
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Асцярожна, дрэвы зачыняюцца
Кірыла Анохін
4.500 4 читателя
5 цитат
Аўтар гэтай кнігі нешматслоўны — ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню. «Асцярожна, дрэвы зачыняюцца» — гэта хутчэй заклік да ўваходу, чым перасцярога, бо нават сезонныя змены надвор’я тут робяцца цудам, які варта перажыць разам з аўтарам.
№7
Уладзімір Лянкевіч - 70% вады
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
70% вады
Уладзімір Лянкевіч
4.786 7 читателей
21 цитата
Дэбютная кніга Уладзя Лянкевіча ўключае адзін скрадзены і некалькі дзясяткаў сваіх вершаў з музыкай і без.
№8
Кацярына Оаро - Сарочае радыё
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Сарочае радыё
Кацярына Оаро
3.846 13 читателей
3 рецензии
Дэбютная кніга Кацярыны Оаро - шчырая і эмацыйная аповесць пра жыццё маладой дзяўчыны, якая працуе журналісткай. Гісторыя здзіўленняў і расчараванняў, сталення і асабістага выбару ў пазнавальных дэкарацыях сучаснага Мінска.
№9
Віялета Пачкоўская - АрэхАПАдзенне
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
АрэхАПАдзенне
Віялета Пачкоўская
3.571 7 читателей
2 цитаты
Дэбютны зборнік Віялеты Пачкоўскай — гэта сумныя вершы пра шчаслівае каханне, самотнага бога і грамадскі транспарт. У кнізе вас чакаюць успаміны пра бабуліны перапечкі, крыштальнае паветра і беск лап от- ную пенсію. Арэхападзенне — гэта кніга пра шчасце, простае, як два пальцы. Для старэйшага школьнага ўзросту.
№10
Таня Скарынкина - Книга для чтения вне помещений и в помещениях
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Книга для чтения вне помещений и в помещениях
Таня Скарынкина
2.000 2 читателя
Сто с хвостиком стихотворений за двадцать лет — такая перед вами книга. В ней вымысла ни грамма. От начальной строчки до финальной точки — все истинная правда и немного сновидений.
№11
Андрей Лазуткин - Полигон
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Полигон
Андрей Лазуткин
3.889 9 читателей
2 рецензии
Пра кнігу Андрэя Лазуткіна кажа яе рэдактар Людміла Рублеўская:

"Проза двадцатилетних" - модный ныне феномен, хотя статуса феномена заслуживают единицы из поколения. Андрей Лазуткин - именно такой "единичный" автор. Чем живут, как глядят на историю и современность рожденные в Беларуси 1990-х? Для многих это станет открытием, кого-то возмутит, кого-то ранит. Поколение межвременья, выросшее в разломе эпох, когда прежние идеалы умерли, а новые не набрали силу, когда ни семья, ни школа, ни государство не способны дать веру во что-то, объяснить - кто ты, и кто - твой народ... Что их ждет? Молодой автор поставил амбициозную задачу - найти ответ на этот вопрос экспериментальным путем, отправив героя-аватара в смоделированное прошлое, в котором Вторая мировая война закончилась с другим итогом, и параллельно - в болевые точки современности. Он путешествует по Беларуси агрогородков и обветшалых хрущевок, едет в Вильнюс, Львов, Варшаву, в сопровождении бырла, юношеского цинизма и мучительного желания понять, что происходит с миром. А там, в альтернативной истории, трясется в холодных теплушках по рабскому Отсланду, взрывает с партизанами железнодорожные станции и разбирается в политтехнологиях, которые остаются неизменными, отводя белорусам роль пешек в чужой кровавой игре. Автор обозначил жанр своего произведения, как ост-модерн. Есть здесь и альтернативная история, и дизель-панк, и свойственный прозе двадцатилетних цинизм и стеб, но главное - это динамичная и острая, честная и талантливая проза, и новое яркое имя белорусской литературы".
№12
Антон Рудак - Верхні горад
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Верхні горад
Антон Рудак
4.500 10 читателей
2 рецензии 1 цитата
Дэбютную кнігу Антона Рудака склалі вершы, напісаны за апошнія пяць гадоў. "Верхні горад" - гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць.
Рукапіс кнігі падрыхтаваны ў Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні.
№13
Таня Светашёва - Разные вещи
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Разные вещи
Таня Светашёва
0.000
Кніга “Разные вещи” — збор унутраных маналогаў, у якіх уз’яднанае глыбока інтымнае і агульначалавечае, іронія і роспач і якія разгортваюцца ўнутры топасу Мінска — не вітрыннага, а нутранога, сапраўднага…
№14
Мікіта Найдзёнаў - Развітанцы
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Развітанцы
Мікіта Найдзёнаў
2.500 4 читателя
1 рецензия
Дэбютную кнігу Мікіты Найдзёнава складаюць вершы, напісаныя цягам апошніх трох гадоў. Гэта рамантычныя, іранічныя і танцавальныя гісторыі кахання, з якімі аўтару карціць у рэшце рэшт развітацца.
№15
Міхал Бараноўскі - Volumen.1
Добавить
МОЯ ОЦЕНКА:
 +  +  +  +  +
Volumen.1
Міхал Бараноўскі
4.500 1 читатель
1 рецензия 8 цитат
Паэт Міхал Бараноўскі вядомы як заснавальнік і аўтар песняў для гурта “Нельга забыць”, супрацоўнік музея і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, на словы якіх гурт запісаў адмысловыя канцэртныя праграмы. Першая якраз і дала назву гурту, перасэнсаваўшы вершы з аднайменнага дэбютнага рамана Караткевіча. “Mertvets”, яшчэ адзін альбом “Нельга забыць”, быў запісаны на даволі рэдкія для выканаўцаў тэксты Багдановіча, у тым ліку на чарнавікі і няскончаныя, “забытыя” тэксты класіка.

Аўтарская музычная праграма Міхала мела назву “Месца моцы”, тэксты з яе і прадстаўлены ў зборніку “Volumen.1” асобным раздзелам паэтычнай кнігі.
Другая частка зборніка “Краг-Крых” змяшчае найноўшыя паэтычныя творы. Усе яны глыбока спавядальныя, часта вельмі асабістыя, але аўтар з’яўляецца хутчэй прыхільнікам мадэрнісцкай эстэтыкі і стварае шматслойныя, разгалінаваныя вобразы, прызначаныя для чытача, спакушанага і ў літаратурных, і ў міфалагічна-біблейскіх алюзіях. Адзнака паэзіі Міхала Бараноўскага – падкрэсленая нетаропкасць, паглыбленасць ва ўласную эмоцыю, метафізічнае ўслухоўванне ў яе.