Комментарии к серии книг «Беларускі кнігазбор»

yozas_gubka

Кнігазбор Белорусская наука "Беллітфонд"

Серыя выдаецца з 1996 года. Выпуск кніг працягваецца.

За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.

Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Помощники

Ветка комментариев


Книгу Сіпакова Янкі удалите. Издана в не серии под брендом Беларускі кнігазбор:
http://nn.by/?c=ar&i=4285


То-то меня смущало издательство)


в свою очередь был удивлен незнакомой книге в серии)