Серия книг «Беларускі кнігазбор» — 111 книг — стр. 2

Кнігазбор Белорусская наука "Беллітфонд"

Серыя выдаецца з 1996 года. Выпуск кніг працягваецца.

За шматвекавую гісторыю свайго існавання беларускі народ стварыў вялікую і самабытную літаратуру, адну з самых багатых у свеце. На жаль, яна ў сваім поўным аб'ёме ўсё яшчэ схавана ад нас за сямю замкамі. Сёння настаў час адамкнуць тыя замкі, вярнуць нашу культурную спадчыну, без якой мы не можам усвядоміць сябе як народ. Якраз дзеля гэтага вядомыя дзеячы навукі і літаратуры і ўтварылі прадстаўнічую арганізацыю - Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Беларускі кнігазбор», які паставіў перад сабой задачу выдаць асобнымі тамамі, пад агульнай рубрыкай усё лепшае з літаратуры, што было створана на беларускай зямлі ад самага пачатку пісьменства да нашых дзён. Гэтае ўнікальнае выданне ў яркіх мастацкіх вобразах і ў дакументальных матэрыялах раскрые перад намі ўсю тысячагадовую гісторыю Беларусі. Кнігі «Беларускага кнігазбору» будуць настольныя для кожнага беларуса, які імкнецца пазнаць сваю Бацькаўшчыну, які не хоча быць Іванам-бязродзічам.

Аўтары гэтага шматтомнага серыйнага выдання - як ураджэнцы Беларусі, так і іншаземныя пісьменнікі, якія жылі на нашай зямлі і расказалі пра яе ў сваіх кнігах. Творы, напісаныя на іншаземных мовах (лацінскай, польскай, жыдоўскай і інш.) ці на стараславянскай і старабеларускай, будуць падавацца ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Помощники

Пригласить помощника

№21
Выбраныя творы
Рыгор Крушына
ISBN:985-6730-92-9
Год издания:2005
Издательство:Беларускі кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён…

№22
Выбраныя творы
Ян Скрыган
ISBN:985-504-023-6
Год издания:2005
Издательство:Беларускі кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Ян Скрыган (1905—1992) - выдатны майстар бсларускай прозы. Аднатомнік яго выбраных твораў склалі: аўтабіяфафічная аповссць «Кругі», успаміны пра гады зняволення ў Сібіры «Горкая…

№23
Выбраныя творы (сборник)
Уладзімір Караткевіч
ISBN:985-504-033-3
Год издания:2005
Издательство:Беларускі кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Аднатомнік класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930–1984) склалі паэтычныя творы, апавяданні, аповесці, нарысы, эсэ і лісты да вядомых пісьменнікаў, сяброў.…

№24
Выбраныя творы
Змітрок Бядуля
ISBN:985-6824-30-3
Год издания:2006
Издательство:Беларускі кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго…

№25
Старажытная беларуская літаратура
ISBN:985-6824-43-5
Год издания:2007
Издательство:Кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Выданне ўключае літаратурную спадчыну Беларусі XIІ–XVII стст. У перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца творы К. Тураўскага, І. Смаляніна, Г.…

№26
Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
ISBN:978-985-6824-15-5
Год издания:2007
Издательство:Беларускі кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў…

№27
Выбраныя творы
Сяргей Грахоўскі
ISBN:985-6824-59-1
Год издания:2007
Издательство:Кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Аднатомнік выбраных твораў выдатнага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага (1913—2002) склалі яго лепшыя вершы розных гадоў і дакументальныя аповесці «Зона маўчання», «З воўчым…

№28
Выбраныя творы
Якуб Колас
ISBN:978-985-6824-82-4
Год издания:2007
Издательство:Кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский
№29
Расстраляная літаратура
ISBN:978-985-6852-74-2
Год издания:2008
Издательство:Беларускі кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Гэта — своеасаблівая анталогія беларускай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя, у якой сабраныя найбольш значныя творы 66 пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай…

№30
Выбраныя творы
Рыгор Барадулін
ISBN:978-985-6852-33-9
Год издания:2008
Издательство:Кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін (нар. 1935) у сваёй творчасці заўсёды нечаканы, вынаходлівы і шчодры — на поліфанію радка, на свежую рыфму, на арыгінальную метафару. У кнігу…

№31
Выбраныя творы
Кандрат Крапіва
ISBN:978-985-08-0917-9
Год издания:2008
Издательство:Беларуская навука
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівысклалі найбольш значныя творы розных жанраў– вершы, байкі, камедыі, апавяданні, раман "Мядзведзічы" пра калектывізацыю…

№32
Выбраныя творы
Генадзь Бураўкін
ISBN:978-985-6930-47-1
Год издания:2009
Издательство:Беларускі кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго найлепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і…

№33
Выбраныя творы (сборник)
Максім Гарэцкі
ISBN:978-985-6930-64-8
Год издания:2009
Издательство:Кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893—1938) склалі найлепшыя ягоныя апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы.…

№34
Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан...
ISBN:978-985-08-1057-1
Год издания:2009
Издательство:Беларускі кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Вандроўныя сюжэты гістарычнай белетрыстыкі і рыцарскага рамана XV—XVII стагоддзяў не маглі не заблукаць з Заходняй Еўропы і ў Беларусь. Тут на іх аснове стварылі беларускія…

№35
Выбраныя творы
Рыгор Кобец
ISBN:978-985-6930-65-5
Год издания:2009
Издательство:Беларускі кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Рыгор Кобец (1900 – 1990) – таленавіты беларускі драматург, першы прафесійны кінасцэнарыст Беларусі, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатра і кіно. У 1935 г. атрымаў званне…

№36
Выбраныя творы
Ніл Гілевіч
ISBN:978-985-6930-36-5
Год издания:2009
Издательство:Беларускі кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў – вершы, паэмы, раман у вершах "Родныя дзеці", празаічная…

№37
Выбраныя творы
Анатоль Вярцінскі
ISBN:978-985-6852-92-6
Год издания:2009
Издательство:Кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага (н. 1931) — вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны…

№38
Выбраныя творы
Казімір Сваяк
ISBN:978-985-6976-06-6
Год издания:2010
Издательство:Беларускі кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

У кнізе ўпершыню максімальна поўна сабрана творчая спадчына беларускага каталіцкага святара Кастуся Стэповіча, вядомага як выдатны беларускі паэт Казімір Сваяк (1890–1926). Акрамя…

№39
Старажытная беларуская літаратура
ISBN:978-985-6824-43-5
Год издания:2010
Издательство:Кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

Выданне ўключае літаратурную спадчыну Беларусі XIІ–XVII стст. У перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца творы К. Тураўскага, І. Смаляніна, Г.…

№40
Выбраныя творы
Васіль Зуёнак
ISBN:978-985-6976-05-9
Год издания:2010
Издательство:Кнігазбор
Серия:Беларускі кнігазбор
Язык:Белорусский

У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка, паэма "Маўчанне травы" (адна з пяці паэм кнігі "Пяцірэчча"), а таксама празаічныя…

1 2 3 ...

Комментарии


адну з самых багатых у свеце



Не, я, вядома, усе разумею, але нават калі проста напісаць побач "беларуская літаратура" і "ангельская / італьянская / французская / нарвежская літаратура", то ўсе становіцца зразумела. Сціплей усе-ткі трэба быць, залішняя патэтыка яшчэ нікому не ішла да асобы.


а мне вот не очень нравятся сборники, коллекции и такие безликие обложки :(((


Дзякуй вялікі! Дадала.


Таксама дзякую)


Спасибо большое, готово!


Книгу Сіпакова Янкі удалите. Издана в не серии под брендом Беларускі кнігазбор:
http://nn.by/?c=ar&i=4285


То-то меня смущало издательство)


в свою очередь был удивлен незнакомой книге в серии)


Вышли новые в серии: Сачанка, Доўнар-Запольскі, Пташнікаў, Тышкевіч, Дамашэвіч