Издательство «Зьміцер Колас»

Уласнае выдавецтва «Зміцер Колас» існуе з 1998 году. Выпускае перакладныя зборнікі паэзіі вялікіх майстроў слова — Ўільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Шарля Бадлера, Умара Хаяма, Райнера Марыі Рыльке, П’ера дэ Рансара і іншых.

Перакладчыкамі і мовазнаўцамі выступілі — Рыгор Барадулін, Валерый Чамбарысаў, Андрэй Хадановіч, Васіль Сёмуха, Карлас Шэрман і іншыя.

Дырэктар выдавецтва — Зміцер Колас — вядомы перакладчык з французскай мовы на беларускую, кавалер ордэна «За заслугі ў літаратуры ды мастацтве».

Выдавецтва выпускае кнігі кішэннага фармату ў мяккай вокладцы. Тэкст надрукаваны на белай паперы, якая не прасвечвае. Шрыфт сярэдняга памеру, зручны для чытання. Вокладкі праілюстраваны партрэтамі паэтаў.