Издания и произведения

  • Выбраныя творы Уладзімір Жылка
    ISBN: 985-6318-19-X
    Год издания: 1998
    Издательство: Беларускі кнігазбор
    Язык: Белорусский

    Уладзімір Жылка – адметная постаць у пантэоне выдатных дзеячоў беларускай культуры. Паэт, крытык, перакладчык, ён плённа ўзгадоўваў на беларускай глебе парасткі еўрапейскіх літаратурных традыцый. Адным з першых трапіўшы пад бальшавіцкія рэпрэсіі 1930-х гг., ён не паспеў вывесці пад купал велічны Храм Хараства, будаванне якога распачаў М. Багдановіч. Апрач паэтычных твораў, што сталі ўжо хрэстаматыйнымі, у аднатомнік увайшлі невядомыя вершы, літаратурна-публіцыстычныя артыкулы, дзённік, лісты, успаміны пра паэта.