Лучшая рецензия
Смотреть 1ЗАМЕСТ ЭПІГРАФА
Прызнацца шчыра, не памятаю, каб мне траплялася больш прымітыўная, горш напісаная кніга пра мастацтва і/ці хрысціянства, чым гэтая.
Ужо старонак праз дваццаць я здагадалася, што аўтарка чэрпала прыкладна з дзвюх-трох крыніц: з Вікіпедыі, нейкай старонкі з праваслаўнымі жыціямі і, у найлепшым выпадку, «Залатой легенды». Я мела рацыю. Спіс літаратуры тут не даўжэйшы, чым павінен быць у навуковага артыкула на пяць старонак. Вікіпедыя там ёсць, Якаў Варагінскі — таксама, партал «Православная энциклопедия» плюс некалькі даведанікаў і дапаможнікаў, усе выключна на рускай мове. Гэта вельмі заўважна ў тэксце кнігі, паверце мне. Я дакажу. Зараз-зараз.
Што наогул прапануе чытачу «Садистская иконография»? Таропкі пераказ жыцій пары дзясяткаў святых пакутніц і праведніц, да якіх часам…