Лучшая рецензия
Смотреть 10
Звычайна людзі купляюць кнігу з нейкай нагоды, каб нешта чакаць потым ад кнігі. Чаму я набыў "Вяртанне Ліліт"? А каб падтрымаць беларускамоўную літаратуру. Ды і цікава ж, што там пішуць сучасныя аўтары. Потым мой знаёмы перакладчык сказаў, што купляць усё агулам рызыкоўна, бо насамрэч не ўсё, што выдаюць, цікавае. "Вяртанне Ліліт" адразу шакіруе апісаннем - "астрапсіхалагічны раман". Дзіва дзівоснае! Астралогіяй цікаўлюся, псіхалагічнасць не пужае - трэба браць і чытаць! Ліліт прагналі з рая і пекла, каб жыла яна ў целе звычайнага чалавека на Зямлі і бясконца перераджалася. Месца дыслакацыі была выбрана Беларусь (чаму не ЗША, як ва ўсіх фільмах, цікава). У Ліліт новае імя, новая цела, новае жыццё, новыя людзі. Звычайныя людзі за звычайнымі праблемамі. Журналіст марыць аб кар'еры…