Лучшая рецензия
Смотреть 1"Ракенрольны" культуролаг Максім Жбанкоў у сваёй новай кнізе бязлітасным культурным катком праязджае па беларускай культуры: тым, хто гэтую культуру робіць, і тым, хто яе потым спажывае. Бязлітасна і востра, каб не расслабляліся. Але з любоўю і жаданнем для яе рабіць больш і лепш. Зборнік "SloMo: Хатняя крытыка культурнага дызайну" складаецца з эсэ на рускай і беларускай мовах і закранае розныя з'явы айчыннай культуры апошняга дзесяцігоддзя.
"SloMo" - другая кніга аўтара пасля зборніка эсэ "NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и Дажынкамі" (2013).
Жбанкоў пачынае з феномена беларускай культуры ўвогуле, разважаючы пра тое, што яе аналіз і разбор не паспяваюць за самой культурай. Кіно, літаратура і іншыя яе з'явы ствараюцца, але крытыка ніяк на іх не рэагуе:
Культуру у нас не разбирают. В…