Лучшая рецензия
Смотреть 1Цуды здараюцца і ў беларускай літаратуры. Адзін з гэтых цудаў нават стаў хрэстаматыўным. Аднойчы на дачы адпачывалі паэты Максім Лужанін і Аркадзь Куляшоў. З хаты выйшла жонка Лужаніна Яўгенія Пфляўмбаўм са стосамі папер і сказала, што пойдзе паліць смецце. Куляшоў імгненна здагадаўся, што гэта за смецце. Падляцеў да жанчыны і папрасіў паказаць паперы. Гэта аказаліся вершы Яўгеніі Пфляўмбаўм, якія яна пісала з маладосці. Зразумела, Куляшоў забраў іх пачытаць. Так была ўратаваная творчая спадчына сёння славутай паэткі, імем якой нядаўна названа нават жаночае выдавецтва.
Падобны цуд здарыўся зусім нядаўна. У Вільні пару гадоў таму да паэта Алега Мінкіна звярнулася жанчына, досыць сталага ўзросту, і папрасіла паглядзець яе вершы, якія яна пісала ўсё дарослае жыццё. Жанчына нарадзілася ў…