Лучшая рецензия
Смотреть 2
Каб жа ж я адразу ведаў, за што бяруся... Я, як заўсёды, доўга збіраю кнігі на паліцах, а чытаю іх шмат пазней, але мой знаёмы прачытаў адразу. Сказаў, вельмі цяжка чытаецца, шмат філасофіі, параіць цяжка. Для мяне перш за ўсё гэтая кніга была цікавай, бо яна пра Вільню. Але ж я не ведаў тады, што раман сапраўды ВЕЛЬМІ цяжкі... Спачатку, старонак 100, ты наогул не разумееш, што адбываецца. Ёсць нейкі галоўны герой - Вітаўт Варгаліс. Ён жыве ў сталіцы Літвы, у Вільні, працуе ў бібліятэцы, сядзеў у турмах за свае думкі пра незалежнасць Літвы ад СССР. Аповед ідзе ад імя Варгаліса. І думкі Вітаўта - гэта суцэльная блытаніна. Проста нейкае булькаючая варыва з думак. Вось ідзе чалавек па вуліцы і бубніць нешта сабе пад нос пра ўсё, што бачыць, пра што было і пра што хацелася, как было, але не…