
Яго проза грунтавалася на найбольш экстрымальных і прыгодніцкіх гадах жыцця, таму мае даволі біяграфічны характар. Гэта датычыцца і "Гляну я ў аконца...", где, на прыкладзе ўжо знаёмых па "Яблычку" герояў, працягваецца аповяд пра Менск 1918 года. Час небяспечны як для звычайнага насельніцтва (фраераў), так і для зладзеяў (блатных). Нават прысутнасць немцаў у горадзе (час Першай Сусветнай вайны) адыходзіць на другі план, калі жыцце і без таго ўскладняецца шматлiкiмi аблавамі і здрадамі. ⠀
Тым не менш, Пясецкі пісаў так, што не задумваючыся спачуваешь адмоўным персанажам. Таму і іх забойствы ўспрымаюцца балюча. Аўтар таксама майстар напружанных фіналаў - хочацца адразу працягваць чытаць далей, а наступная кніга яшчэ не выдадзена. Што ж рэжым пачакуна ўключаны

