Лучшая рецензия
Смотреть 1
Найлепшыя гісторыі пра дзяцей — расказаныя бацькамі. Вельмі часта пісьменнікі пачынаюць пісаць дзіцячыя творы, хоць самі не маюць дзяцей. Па маім меркаванні гэта крыху крывадушна. Адтуль і атрымліваюцца творы, дзе дзеці размаўляюць як інтэлігенты XIX стагоддзя: "не соблаговолите ли вы, сударь". Тое, што вы сам калісьці былі дзіцем, яшчэ не значыць, што вы зможаце добра пра іх напісаць. Хоць і кажуць, што для таго, каб добра пісаць для дзяцей, трэба і самому быць дзіцем.
У Андрэя Хадановіча падрастае маленькая Аленка, якая і стала натхняльніцай (і адначасова галоўнай гераіняй) гэтай кнігі. Амаль усе вершы ўяўляюць сабой рэальныя сітуацыі, якія адбываліся ў іх сям'і. Гэта вясёлыя і знаёмыя абсалютна кожнаму з нас жыццёвыя выпадкі, калі мама не мяняе боршч на цукеркі, а бацька прымушае…