Лучшая рецензия
Смотреть 1Анталогія – гэта геніяльна. Напрыклад, захацелася мне пазнаёміцца з дзіўным светам сучаснай прозы. Магу набыць часопіс ці некалькі кілаграмаў кніг, але лепей будзе зрабіць па-разумнаму і знайсці анталогію. Чытаеш невялічкія зборнікі з творамі дзесяці-пятнаццаці аўтарай – і знаёмішся на здароўе. Зручна, проста і нават хутка – апошняе для літаратуры ўвогуле не характэрна. Толькі існуе праблема. Нам у Беларусі не хапае анталогій. Гэта не значыць, што іх няма ўвогуле, але нават слова “мала” для існуючай колькасці зборнікаў – ужо камплімент. На шчасце, сітуацыя крыху змянілася ў 2018 годзе: пад эгідай фестывалю “Горад і кнігі” выйшаў зборнік апавяданняў “Мінск назаўжды”. Пад прыемнай каляровай вокладкай анталогія аб’ядноўвае творы дзесяці маладых і дзесяці сталых у мастацкім плане…