Лучшая рецензия
Смотреть 1"каб цябе пачулі — трэба гаварыць шэптам", — сцвярджае нам Зміцер Баяровіч у пачатку сваёй кнігі. "Каб напісаць кнігу — дастаткова пяці старонак псеўдафіласофскіх крамзоляў, якія можна выдаць за літаратуру", — сцвярджаю я, прачытаўшы кнігу "Шалі". І гэта не пазітыўная ацэнка кнігі. Складана назваць гэтую брашурку кнігай, але ў нас такая міні-літаратура прэстыжныя ўзнагароды атрымлівае, напрыклад, "Зборная РБ па негалоўных відаў спорту" ад Касцюкевіча з Прэміяй Гедройца. Але там хоць часам смешна было. У кнігарні гэты "фаліянт" памерам пяць на пяць см. і не заўважыш на паліцы. Але ж мы тут кнігі не па "адзенні" ацэньваем, а па ўнутраным свеце. Дык вось тут ён бедненькі. Вось чытаеш мініяцюры Янкі Брыля — колькі там сэнсу ў кожным слове! Для мяне гэта проста ўзор у лірычных мініяцюрах. А…