Лучшая рецензия
Смотреть 1Полацкая бібліяграфія досыць разнастайная і багатая. Ёсць, напрыклад, анаталогія вершаў, прысвечаных Полацку. Ёсць кнігі па гісторыі, тут перадусім варта згадаць кнігу Уладзіміра Арлова “Таямніцы полацкай гісторыі”, ёсць кнігі, прысвечаныя асобным славутым палачанам, ёсць нават мастацкія раманы, падзеі ў якіх адбываюцца ў Полацку.
І ёсць зборнік вершаў, складзены цалкам з вершаў пра Полацак. Яго напісаў і выдаў полацкі пісьменнік і краязнаўца Віктар Леаненя. Кніга называецца “Полацкія былі”, зборнік утрымлівае не толькі вершы, але і некалькі былінаў, якія па форме і аб’ёму нагадваюць паэмы. Зразумела, што ў кнізе шмат твораў, прысвечаных славутым палачанам. Адразу адзначым, што аўтара цікавіць перадусім сярэднявечная гісторыя роднага горада. Таму сярод герояў кнігі: князі Рагвалод,…