
Забіў паляўнічы жураўля
Ты что же брат, в своих-то бьёшь. Нехорошо, Ты что фашист?
Менавіта пра гэтую паэму, з якой мы аднагодкі, пойдзе размова ў маёй рэцэнзіі. У ёй лірычнага героя напаўняе боль з-за таго, што забіў птушку "по-нарошку, сгоряча, навскид ударил не сплеча, а так с руки..." , хоць на вайне "из "дегтяря", из пушки мог, из ПТР. / Жёг "фердинандов", "тигров" жёг, жёг и "пантер". У гэтым гуманістычная ідэя паэмы, але ў творы падымаюцца і экалагічная, і ваенная (антываенная) тэмы, тэма пасляваеннай адбудовы (іранічна пра разруху: "Вот так и кончили войну: с победой все"), асваенння касмічнай прасторы (запуск спадарожніка ў 1957 г., палёт Ю.Гагарына), гарадская і сялянская тэмы (паказваецца, што ўсе мы пайшлі ад зямлі: і тыя, хто "Караганду, Второй Донбасс поднял", і тыя, хто ваяваў: "Мужик - солдат, мужик - сержант - туда в огонь"), тэма п'янства (прычына стрэла - п'янства, прычына п'янства - вайна; 100 франтавых перад атакай, каб перамагчы страх, а колькі было тых атак; пра "зялёнага змія": "Когда б не он, я б никогда не снял с крыла такую птицу... Хмельной азарт опередил рассудок"), патрыятычная тэма (па крыку жураўля, яго трубе зразумела, што трэба: "Лететь - держать всё тот же курс по той звезде и землю нашу, нашу Русь, всегда, везде любить..."). Галоўная ж тэма - гэта тэма прыроды і чалавека. Тэма фашызма ў першай цытаце як паралель, а асноўная лінія твора ў наступных словах:
Не царь природы человек, не царь, а сын
Тыя, хто знішчаюць прыроду, як фашысты, бо арыец назваў сябе царом сярод людзей, іншых народаў, рас. Так і чалавек пасля таго, як паляцеў у космас, адчуў сябе царом. Для героя Я.Ісаева журавель становіцца сваім, таму жадаю, каб і для вас прырода пасля прачытання твора стала сваёй. Прыемнага чытва!





















