4,8

Моя оценка

Кніга распавядае пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі ў XVI – XVII стагоддзях. У цэнтры ўвагі палітычныя і вайсковыя дзеячы беларускага мінулага: Міхайла Глінскі, Канстанцін Астрожскі,…
Развернуть
Издательство: Беларусь

Лучшая рецензия на книгу

shurenochka

Эксперт

Эксперт Лайвлиба и ровных швов

8 сентября 2015 г. 12:25

835

4

«Уладары Вялікага Княства»... Гэтак называлі сябе магнаты сярэдневяковай беларускай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага. Багацце і палітычная ўлада дазвалялі ім пачуваць сябе некаранаванымі ўладарамі гаспадарства, і справамі сваімі яны былі роўныя манархам.

Кніга, напэўна, не для непадрыхтаванага чытача! Вельмі шмат дат, персаналій ды здарэнняў, бо гэта сваеасаблівы збор біяграфій " яскравых асоб, імёны якіх увайшлі ў аналы не толькі беларускай гісторыі, але і гісторый іншых еўрапейскіх краін". Вельмі натхняльныя, кранаючыя душу словы, асабліва эмацыянальна прадмова- аж мурашы по скуры пабеглі... Ці, напрыклад, вось такія апісанні :

Упершыню ў гісторыі Літвы з'явіўся чалавек, які, надзелены вялікай уладай, вырашаў дзяржаўныя справы не сілай, а згодай, не зброяй, а словам, не вайной,…

Развернуть

Прадмова
Мяцежны князь Міхайла Глінскі
Непараўнальны ні з адным з сучасных правадыроў Канстанцін Астрожскі
Словам і справай Мікалай Радзівіл Чорны
Манархам роўны справамі Ян Геранімавіч Хадкевіч
Вялікі і пярвейшы сенатар і патрыёт Мікалай Юр'евіч
Вялікі воін Ян Карл Хадкевіч
Бацька Айчыны Леў Сапега
Двухаблічны Януш Януш Радзівіл
Liberator Litvaniae Павел Сапега.

ISBN: 978-985-01-0725-1

Год издания: 2007

607 старонак
2-е выдданне

Прадмова
"Уладары Вялікага княства"... Гэтак называлі сябе магнаты сярэдневяковай беларускай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Багацце і палітычная ўлада дазвалялі ім пачуваць сябе некаранаванымі ўладарамі гаспадарства, і справамі сваімі яны былі роўныя манархам.

У гэтай кнізе распавядаецца пра самых яскравых асоб беларускай гісторыі XVI – XVII стагоддзяў. Усе важнейшыя падзеі таго часу адбываліся з іхнім чынным удзелам. Яны героі і здзяйсняльнікі вялікіх спраў. У пантэоне беларускай славы яны займаюць пачэснае месца. Іх можна лічыць вялікімі. Прынамсі, сучаснікі ў гэтым не сумняваліся і гучнымі эпітэтамі праслаўлялі іхняе жыццё.

Князь МІХАЙЛА ГЛІНСКІ – "у дзеях рыцарскіх вельмі спраўны".
Гетман КАНСТАНЦІН АСТРОЖСКІ – "муж великий войсковой славы".
МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ – найвялікшая галава Літвы.
ЯН ГЕРАНІМ ХАДКЕВІЧ – "манархам роўны справамі".
МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ РУДЫ – "вялікі і пярвейшы сенатар і патрыёт".
ЯН КАРАЛЬ ХАДКЕВІЧ – геніяльны палкаводзец, "вялікі воін".
ЛЕЎ САПЕГА, канцлер – "бацька і збаўца Айчыны".
ЯНУШ РАДЗІВІЛ– "вялікі Радзівіл".
ПАВЕЛ САПЕГА – "вызваліцель Літвы".

Але хіба толькі яны... Тыя, хто аддаў сваё сэрца Айчыне, тыя, хто адчуваў крэўную повязь са сваімі дзядамі, тыя, хто ўсведамляў сваю адказнасць перад будучыняй, – іх асяняў горды і велічны дух Маці-Айчыны. Вось яны, сапраўдныя ўладары Вялікага княства. Імі былі і простыя людзі, якія сваім мазалём кармілі яснавяльможнае шляхецтва, а на плячах сваіх трымалі дзяржаўны падмурак. Імі былі і тыя, хто жыццём і крывёю бараніў родны край, бо ён належаў ім, а яны – яму. Імі былі і тыя, каму выпала стаяць на вяршыні ўлады, каб служыць народу і Айчыне. Гэтая кніга пра іх – невядомых і вядомых, мужных і мудрых герояў нашага мінулага.

Мы ідзём услед. Іхні шлях пралёг праз нашыя сэрцы і вядзе нас у будучыню, да нашчадкаў. І калі ёсць яны – носьбіты і ахоўнікі вечнага Духа Любові да Літвы – Беларусі, верныя яе рыцары "Пагоні", – яму не згаснуць і шляху нашаму не зарасці быльнягом забыцця.

Кураторы

Рецензии

Всего 1
shurenochka

Эксперт

Эксперт Лайвлиба и ровных швов

8 сентября 2015 г. 12:25

835

4

«Уладары Вялікага Княства»... Гэтак называлі сябе магнаты сярэдневяковай беларускай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага. Багацце і палітычная ўлада дазвалялі ім пачуваць сябе некаранаванымі ўладарамі гаспадарства, і справамі сваімі яны былі роўныя манархам.

Кніга, напэўна, не для непадрыхтаванага чытача! Вельмі шмат дат, персаналій ды здарэнняў, бо гэта сваеасаблівы збор біяграфій " яскравых асоб, імёны якіх увайшлі ў аналы не толькі беларускай гісторыі, але і гісторый іншых еўрапейскіх краін". Вельмі натхняльныя, кранаючыя душу словы, асабліва эмацыянальна прадмова- аж мурашы по скуры пабеглі... Ці, напрыклад, вось такія апісанні :

Упершыню ў гісторыі Літвы з'явіўся чалавек, які, надзелены вялікай уладай, вырашаў дзяржаўныя справы не сілай, а згодай, не зброяй, а словам, не вайной,…

Развернуть

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу

Популярные книги

Всего 693

Новинки книг

Всего 241