4

Моя оценка

Аўтарскі жанр — вершаказы ўвайшлі ў тэкст і кантэкст айчыннай літаратуры.

Яны вынікаюць з самой існасці мовы, у іх слова, вынесенае ў назву, выяўляе і вымаўляе сябе і вымалёўваецца такім чынам у…
Развернуть
Издательство: І.П.Логвінаў

Лучшая рецензия на книгу

26 мая 2013 г. 16:22

630

3

У вершаказах Алеся Разанава звыклыя аб'екты рэчаіснасці становіцца прадметам разваг, напаўняюцца філасофскім гучаннем, уплятаюцца ў моўную гульню, становяцца часткай "гукасэнсу", як гаворыць сам Разанаў. І гэта насамрэч здзіўляе: такія, здавалася б, будзённыя гліна, гузік, граблі, гняздо натхняюць пісьменніка на своеасаблівая медытацыі, дэманструюць схваную раней сутнасць, а мы пачынаем усведамляць іх сапраўднае прызначэнне.

Але не ўсе вершаказы ўспрымаюцца аднолькава лёгка. Аналогіі, асацыятыўныя сувязі, паралелі, моўныя каламбуры ў некаторых з іх падаюцца прыцягнутымі за вушы, але такое меркаванне не зусім справядлівае, таму што гэта думкі творцы, а мы не можам ведаць, якім чынам, з якой нагоды, пры якіх абставінах яны ў яго з'явіліся, для яго яны заўсёды будуць мець права на існаванне.…

Развернуть

ISBN: 978-985-6901-38-9

Год издания: 2009

Язык: Белорусский

Пільная ўвага да рэчаўнага свету лучыць творы беларускага паэта з еўрапейскай філасофска-літаратурнай традыцыяй “рэчаўнасці”, і найперш Dinggedicht, самым яскравым прадстаўніком якой быў аўстрыйскі паэт Р. М. Рыльке. Тэарэтычнае абгрунтаванне згаданая традыцыя займела ў працы нямецкага філосафа-фенаменолага Марціна Хайдэгера “Выток мастацкага твора” (1935), а сваімі вытокамі сягае да платонаўскай тэорыі “рэчаў у сабе”.

Канцэпцыя рэчы ў А. Разанава і Р. М.Рыльке маюць шмат кропак судакранання. Гэта ўсведамленне руху ў рэчы; разуменне цэласнасці рэчаіснасці, а таксама наяўнасці душы і пачуццяў у рэчы; сцвярджэнне роўнасці чалавека і Бога. Пры гэтым абодва паэты ў сферу рэчаў уключаюць побытава-звыклыя прадметы (уласна рэчы), жывыя істоты, рэчы прыродныя, рэчы-з’явы, “самыя высокія і апошнія рэчы” (паводле М. Хайдэгера) – чалавека і Бога. І А. Разанаў і Р. М.Рыльке бачаць задачу мастака ў тым, каб праз канкрэтныя выявы канкрэтных рэчаў спасцігаць логіку быцця ў яго раўнавазе з побытам, бо рэч – частка таго і іншага; маючы свой век, яна яднае цяперашняе, мінулае і будучае.

Вершаказы — своеасаблівыя казанні аб жыцці рэчаў, у якіх паэт імкнецца выявіць патаемныя сэнсы слова праз услухоўванне ў яго гукавы склад. Гэта творы, паэтычныя па змесце і празаічныя па форме, хаця падзел на перыяды-строфы ў гэтым жанры захоўваецца.Вершаказы маюць спецыфічны спосаб рыфмоўкі — “дамінанту”. Гэта ключавое слова (ці два слова), якому падпарадкоўваецца ўвесь вершаказ. Звычайна яно выносіцца ў назву твора і сцягвае, збірае вакол сябе ўсе астатнія словы.

Менавіта да яго аўтар адшуквае асацыяцыі шляхам пранікнення ў самыя глыбіні мовы. Гук у вершаказах адыгрывае надзвычай важную ролю. Па сутнасці, вершаказ — гэта гукаадлюстраванне той ці іншай з’явы або рэчы, а вобразы ствараюцца праз гукі і іх камбінацыі.


Хлеб святы, хлеб вялебны, і ўсё,
што спалучана з ім, што “злеплена” з ім,
адбываецца, як абрад, як набажэнства,
як малебен.
Хлеб хвалебны: яго шануюць і хваляць
усе плямёны — і дулебы, і вялеты,
і лахвічы... (“Хлеб”)


Вершаказы разлічаны на слыхавое ўспрыманне. Недарэмна яны лічацца самымі “філалагічнымі” творамі Алеся Разанава. Гісторыі рэчаў звернуты ў мінулае, калі чалавек мог разумець голас рэчаў, голас прыроды, з якой не выдзяляў сябе, калі слова было раўназначным свайму першароднаму, сапраўднаму сэнсу. Чаму так ці інакш людзі назвалі рэч ці з’яву прыроды? Чаму ваду назвалі вадою, а зямлю зямлёю, а не наадварот? Чаму блізкія гукавой абалонкай словы часта маюць надта далёкія значэнні? Ці былі назвы выпадковым збегамі зычных, ці іх гукавыя выявы прадвызначаны звыш? Падобныя пытанні складаюць унутраны змест не толькі разанаўскіх вершаказаў, але і даўно цікавяць навуку: філолагаў, філосафаў, культуролагаў. Так, яшчэ ў 70-80-я гады ХХ ст. у філалогіі вылучылася нават асобная галіна – фонасемантыка, прадметам вывучэння якой з’яўляецца гук як сэнсаносьбіт.

Значэнне надаецца не проста слову, якое само па сабе ўтварае вобраз, але і кораню, асобным гукам і іх спалучэнням, якія яго складаюць. Іншымі словамі, у вершаказах фанетыка становіцца паэтыкай. У вершаказе Разанаў імкнецца паэтычна асэнсаваць як мага большую колькасць слоў, што складаюцца з гукавых спалучэнняў слова-дамінанты. Такі прыём не тоесны, аднак, звычайнай алітэрацыі, чыя задача зводзіцца найперш да слыхавога акампанементу з’яве. Праз узаемадзеянне сугучных лексічных адзінак праступае арыгінальная аўтарская філасофія, светаўспрыманне сучаснага чалавека, спасціжэнне ім глыбокай сутнасці той ці іншай рэчы.

Калі здараецца кепскае — б’ецца люстэрка ці гляк,
тады ўзнікаюць аскепкі – аспекты пытання,
якія забылі само пытанне, складнікі спектру,
якія згубілі сам спектр.
І як бы пасля іх не склейвалі і не склепвалі, яны ўжо
не змогуць вярнуцца ў колішнюю самаадсутнасць,
яны ўжо не змогуць прыняцца ў ранейшую цэласнасць... (“Аскепкі”)


А. Разанаў выкарыстоўвае тры разнавіднасці вершаказаў. Найперш аб’ектам рэфлексіі, самаросшуку можа з’яўляцца адна рэч, а твор адпаведна мець адну дамінантную рыфму. Напрыклад, “Жорны”, “Верацяно”, “Баразна”, “Ліхтар”, “Шалі” і інш. Другую групу складаюць пабудаваныя па прынцыпу антытэзы, супрацьпастаўлення вершаказы, якія ўтрымліваюць адпаведна дзве дамінантныя рыфмы. Да прыкладу, “Ключ і замок”, “Аладка і блін”, “Здароўе і хвароба”, “Лінія і рыса” і інш. У трэцім відзе вершаказаў слова даследуецца ў іншамоўных кантэкстах, у судакрананні са словамі іншых, пераважна блізкароднасных, моў. У гэтым выпадку пісьменнік праз перазовы і адметныя нюансы ў гучанні мае магчымасць прасачыць, як праз мову выяўляецца лёс, гісторыя, менталітэт таго ці іншага народа. Прыкладамі такіх вершаказаў могуць служыць “Мора”, “Мароз”, “Муха”, “Малако”, “Гарох”, “Вілы” і інш.

Свет у вершаказах успрымаецца як тэкст. Калі ў версэтах яшчэ можна акрэсліць тое, што мы разумеем пад тэрмінам “лірычны герой”, то ў вершаказах у традыцыйным сэнсе заўважаецца поўная яго адсутнасць. Няма ў згаданым жанры катэгорый прасторы і часу. Новая рэчаўная вобразнасць і ёсць аб’ектам паэтычнай увагі аўтара. А. Разанаў прыходзіць да разумення, што ў блізкім рэчаўным свеце столькі ж загадак, колькі і ў далёкім космасе. У сусвеце ўсё ўзаемазвязана — праз вялікае пазнаецца малое, праз побыт — быццё. Усё, што створана чалавекам, нясе ў сабе часцінку яго душы.

Па матэрыялах лекцый А. В. Брадзіхінай па спецкурсе "Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі"

Кураторы

Рецензии

Всего 1

26 мая 2013 г. 16:22

630

3

У вершаказах Алеся Разанава звыклыя аб'екты рэчаіснасці становіцца прадметам разваг, напаўняюцца філасофскім гучаннем, уплятаюцца ў моўную гульню, становяцца часткай "гукасэнсу", як гаворыць сам Разанаў. І гэта насамрэч здзіўляе: такія, здавалася б, будзённыя гліна, гузік, граблі, гняздо натхняюць пісьменніка на своеасаблівая медытацыі, дэманструюць схваную раней сутнасць, а мы пачынаем усведамляць іх сапраўднае прызначэнне.

Але не ўсе вершаказы ўспрымаюцца аднолькава лёгка. Аналогіі, асацыятыўныя сувязі, паралелі, моўныя каламбуры ў некаторых з іх падаюцца прыцягнутымі за вушы, але такое меркаванне не зусім справядлівае, таму што гэта думкі творцы, а мы не можам ведаць, якім чынам, з якой нагоды, пры якіх абставінах яны ў яго з'явіліся, для яго яны заўсёды будуць мець права на існаванне.…

Развернуть

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу

Популярные книги

Всего 697

Новинки книг

Всего 241