4,6

Моя оценка

Роман рассказывает об одном из важных этапов в жизни Беларуси - о кануне восстания 1863-1865 гг. под руководством Кастуся Калиновского. В книге нашли широкое художественное отображение самые…
Развернуть
Серия: Белорусский роман
Издательство: Мастацкая лiтаратура

Лучшая рецензия на книгу

Колосья под серпом твоим, роман

Перевод: Валентина Щедрина

Год издания: 1977

Язык: Русский

640 стр.
Формат 84x108/32 (130х205 мм)
Тираж 100000 экз.
Твердый переплет

Переводчик: Щедрина В.

"Задума, - расказвае У. Караткевіч аб стварэнні рамана, - з'явілася яшчэ тады, калі я быў студэнтам Кіеўскага універсітэта. Замест таго каб хадзіць на лекцыі, сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі. Паступова перад маімі вачымі паўставалі прываблівыя постаці маіх продкаў - мужных, свабодалюбівых людзей. І сярод іх - паўстанцы 1863 года, якія не шкадавалі жыцця, змагаючыся за "нашу і вашу свабоду". Ведаючы толькі тое паданне (сямейнае паданне аб расстраляным у 1863 годзе паўстанцу), я напісаў свой "Паром на бурнай рацэ" (толькі пазней, праз некалькі год, я знайшоў судовую справу ягоную ў Віленскім архіве, усё, як выявілася, было так, як расказвалі мне). А потым дзядзька паказаў мне на Дняпры мясціны, дзе адбываліся тыя падзеі. Руіны гаўптвахты, дзе расстрэльвалі людзей, і конскія могілкі, дзе іх потым закопвалі. Паступова ў мяне расло жаданне расказаць пра іх подзвіг, зберагчы памяць. Пачаў вывучаць архіўныя дакументы, запісваць мясцовыя паданні (сучаснікі У. Караткевіча сведчаць, што пісьменніка вельмі ўразіла апакрыфічная малітва ратнікаў, пачутая ім ад роднага дзядзькі. Малітву гэтую ратнікі чыталі толькі раз, перад смерцю. Яны прасілі ў Бога сілы памерці з годнасцю, як паміраюць каласы пад сярпом жняі, каб потым зрабіцца хлебам). Спачатку падзеі рамана былі лакалізаваны толькі ў Прыдняпроўі. Потым прыйшлося пашырыць рамкі, перакінуць з Прыдняпроўя "мосцікі" ў Вільню, Пецярбург, Варшаву". І як аказалася потым, "мосцікі" гэтыя былі для аўтара аб'ектыўнай неабходнасцю. Яны не толькі не знізілі ідэйна-эстэтычны ўзровень рамана, а, наадварот, зрабілі яго больш маштабным, пераканальным, дапамаглі пісьменніку спасцігнуць і адлюстраваць дух эпохі.

Раман У. Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм” прысвечаны адной з гераiчных старонак беларускай гiсторыi -- перыяду падрыхтоўкi паўстання 1863г. Раман складаецца з дзвюх частак. У першай ("Выйсце крынiц") даецца кароткая характарыстыка палiтычнага i грамадскага жыцця напярэдаднi рэформы 1861г., апiсваецца голад Беларусi. Акрамя таго, расказваецца пра дзiцячыя i юнацкiя гады князя Алеся Загорскага.

Бацькi аддаюць яго на "дзядзькаванне” -- выхаванне ў сялянскую сямью Кагутоў. Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi людзьмi, народным жыццём, мовай беларусаў i iх традыцыямi. Можа, па гэтай прычыне сваю прамову ў дваранскiм клубе князь гаворыць па беларуску. Другая кнiга ("Сякера пры дрэве") расказвае пра вучобу Алеся ў Пецярбургскiм унiверciтэце, удзел у падпольнай арганiзацыi "Агул", пра сустрэчы з К.Калiноускiм, пра сялянскае паустанне на чале з Корчакам. Дзеянне рамана завяршаецца у 1861г., калi цар адмянiў прыгоннае права.

Алесь -- адзiн з прадстаунiкоў прагрэсiўна настроенай шляхты. Яшчэ да адмены прыгоннага права ён дае волю сваiм сялянам. У вобразе Алеся увасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных дзеячаў мiнулых часоў, для якiх радзiма была найдаражэйшым скарбам, святыняй, часткай iх самiх.

Аднаўляючы для чытачоў падзеi больш чым стогадовай даўнасцi, перыяд, калi неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самiм жыццём. У. Караткевiч iмкнуўся гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей 1863г. Ён аналiзаваў iх сацыяльна-эканамiчную сутнасць, iх гiстарычнае значэнне для лёсу беларускага народа, iх уплыў на далейшае развiццё нацыi. Пры гэтым характэрнай асаблiвасцю твора выступае аўтарскае разуменне гiсторыi як працэсу, у якiм дыялектычна узаемазвязаны гiсторыя, фiласофiя, эстэтыка i публiцыстыка.

Сваю увагу пiсьменнiк канцэнтраваў на наступных асноўных напрамках. Па-першае, гэта мастацкi аналiз побыту, сацыальна-палiтычнай атмасферы жыцця прыдняпроўскага дваранства, перадавых (Вежа) i рэакцыйных (Кроер) яго плыней, якiя ў многiх вызначалi i поспехi, i няўдачы паустаўшых сялян; па-другое, гэта прыход да паўстання 1863г. прадстаўнiкоу перадавога беларускага i польскага дваранства (сюжэтная лiнiя прадстаулена Загорскiм, Калiноускiм i Серакоускiм); па-трэцяе, перарастанне неасэнсаваных стыхiйных выступленняў сялян у арганiзаваную барацьбу супраць прыгнятальнiкаў (распрацоўка вобразаў тут вядзецца па лiнii Кагуты-Корчак); па-чацвёртае, паказ жыцця высокiх палiтычных колаў.

Вядомы беларускі літаратуразнавец В. Івашын дае раману такую ацэнку: "...самая вялікая каштоўнасць рамана Караткевіча ў тым, што яго мастацкая канцэпцыя грунтуецца на канкрэтным гістарызме ў адлюстраванні рухаючых сіл паўстання 1863 года, прычын яго слабасці, матываў сацыяльных паводзін і псіхалогіі яго ўдзельнікаў".

"Пісьменнік, - піша балгарскі крытык Сімяон Уладзіміраў, - раскрывае ўсю складанасць падрыхтоўкі паўстання, паказвае барацьбу дзвюх плыняў - шляхецкай і народнай, якую ўзначальвае Кастусь Каліноўскі. Але побач з вобразам Каліноўскага, які для беларускага народа такі ж блізкі, як для балгараў вобраз Леўскага, У. Караткевіч стварае і вельмі цікавы вобраз Алеся Загорскага (асобы і гістарычнай, і малавядомай), плён пісьменніцкай фантазіі, увасабленне душэўнай чысціні, патрыятызму, самаадданасці".


Інфармацыя ўзятая з сайта uladzimir-karatkevich.com

Спектакль "Каласы пад сярпом тваім" - Прэм’ера: 16 Мая 2008. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Пастаноўка Валерыя Анісенкі.

Рецензии

Всего 30

2 января 2024 г. 09:31

361

5 Кніга сапраўднага беларуса

мне здаецца, што гэта кніга павінна быць настольнай кнігай кожнага сапраўднага беларуса

Evil_Snow_Queen

Эксперт

Ничто не сближает людей так, как хорошая книга.

9 октября 2023 г. 19:18

825

3

Ровным счётом ничего я не поняла. Возможно потому что возлагала на книгу слишком большие надежды и думала, что это будет книга о взрослении Алеся Загорского, которого отдали в дядькование в семейство Когутов совсем ещё ребёнком. Обычай это древний и к моменту рождения Алеся почти забытый. Отдавали, обычно, как только четыре года исполнится ребёнку. Кто на три, а кто и на пять лет. И совсем не помогали холопской семье. А потом, когда возьмут сына снова в имение, дают мужику покормное за то, что парень съел, и дядьковый надел земли, потому что воспитывавшие его мужики как бы дядьки ему теперь, т.к. столько лет воспитывали его, жизни и разуму учили.

А потом, как-то слишком быстро в масштабах книги, за Алесем приехали и увезли его в отчий дом. С этого момента интересного стало мало, а книга…

Развернуть

Подборки

Всего 81

Издания и произведения

Всего 19

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу

Популярные книги

Всего 732

Новинки книг

Всего 241