Лучшая рецензия
Смотреть 3...Селяніну бліжэй і знаямей цяпер пытанне аб міру і зямлі, чымся аб беларускім адраджэнні.
Паручык Абдзіраловіч, а на самой справе падменены ў маленстве сын сялянкі Маланні, ўсё жыццё пражывае ў стане няпэўнасці і нершучасці. Магчыма, якраз з-за гэтай падмены. На рашучыя дзеянні яго не падштурхнула ні каханне, ні нават забойства знаёмага, ўчыненае шпіёнам Гарэшкам, аб якім ён жа са смакам расказаў Абдзіраловічу. Не было ў яго такой простай чалавечай рэакцыі — пакараць забойцу, толькі — пэўная прыкрасць. Натуральна, не вызначыўся Ігнась і з тым, кім жа ён з"яўляецца — панам ці ўсё ж сялянскім сынам, беларусам ці грамадзянінам вялікай Расеі. Яго памкненні да лепшага такія кволыя, што відаць — плёну ад іх не дачакаешся. З іншага боку, уражвае апантанасць адроджаных беларусаў. Здавалася б, у…