Поделиться:

Людзі на балоце

ISBN: 5-340-00525-9
Год издания: 1991
Издательство: Мастацкая літаратура
Серия: Бібліятэка беларускай класікі
Цикл: Палеская хроніка
Язык: Белорусский

В "Полесской хронике" И. П. Мележ (1920 -1976) рассказывает об эпохе величайших социалистических преобразований в белорусской деревне - периоде коллективизации.
Роман "Люди на болоте" открывает это эпическое повествование.

История

Самым значным мастацкім стварэннем Мележа з'яўляецца раман «Людзі на балоце». Гэтым раманам, які перакладзены на шмат якія мовы, Мележ унёс надзвычай каштоўны мастацкі ўклад у нацыянальную беларускую літаратуру. Да сваёй галоўнай трылогіяй “Палеская хроніка” Іван Паўлавіч Мележ ішоў доўга. Непасрэдная праца над “Палескай хронікай” пачалася ў 1956 годзе. Але задума стварыць твор пра роднае Палессе жыла ў душы Мележа даўно.

Задума гэтай эпапеі з’явілася тады, калі ў літаратуры ім былі зроблены першыя крокі. Яшчэ ў 1946 годзе, паспеўшы надрукаваць некалькі апавяданняў, ён адзначыў у дзённікавых запісах: “Напісаць вялікую рэч (калі-небудзь) пра тое, як змянялася і ламалася псіхіка беларускага селяніна з 1914 года па сённяшні дзень…”.

Раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы” і “Завеі, снежань”, што складаюць знакаміты твор, уяўляюць сабой арганічнае паяднанне, узаемапранікненне матэрыялу, рэальных фактаў і падзей жыццёвага вопыту, духоўнага і душэўнага свету пісьменніка і маральна-этычнага, грамадзянскага зместу часу. Творы Мележа ў такой ступені пранізаны любоўю да роднага кутка Палесся, да яго людзей, што ўспрымаюцца сапраўды як “запаветная песня” (Я. Брыль). Для частак “Хронікі” характэрная арганічная ўраўнаважанасць умоў і характараў, жыцця грамадскага і асабістага, свету знешняга і ўнутранага. Жыццё ўзнаўляецца ў той эпічнай паўнаце, дзе свет матэрыяльны і свет духоўны, прырода і чалавек адзіны.

Менавіта Іван Мележ сваёй працай даў выключна пераканаўчы ўрок таго, як важна для мастака знайсці сваю творчую дарогу, заставацца верным свайму прызванню, свайму таленту – быць самім сабой. Менавіта ён, адлюстроўваючы пераломныя гады вёскі, узнаўляючы ўсебакова і глыбока, выявіў сутнасць народнага жыцця, стварыў характар беларуса – прыгожы, цэласны, але выключна драматычны. Мележавы раманы выклікалі і сёння выклікаюць боль за жыццё, за чалавека, прымушалі і прымушаюць чытача сур’ёзна думаць і над мінулым, і над сучаснасцю, і над будучыняй.

Пісьменніка няма, але трылогія жыве, жыве актыўным жыццём – грамадскім (яе чытаюць, вывучаюць), літаратурным (з’яўляючыся прыкладам служэння творцы праўдзе і чалавеку, школай сапраўднага майстэрства).

еще...

Сюжет

"Людзi на балоце"— раман пра жыхароў глухой вёсачкi Куранi, адрэзанай ад знешнега свету непраходнымi палескiмi балотамi. Iвана Мележа больш за ўсе прыцягвае штодзеннае жыцце куранеўцаў, тое знешне няяркае, шэрае, з чаго па сутнасцi i складаецца жыццё тысяч i мiльёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлi.
З амаль этнаграфiчнай дакладнасцю адноўлены ў рамане быт беларускага Палесся. Перад намi — нiбы замкнуты ў сабе, звычайны вясковы свет, дзе свае нацыянальныя традыцыi, паданнi i павер'i, зiмовыя дзявочыя пасядзелкi, iгрышчы з песнямi, калядная варажба i хаджэнне з "казой" — гэта i многае iншае натуральна i свабодна ўвайшло ў раман.
Раман «Людзі на балоце» І. Мележ пачаў як твор лірычны і называў яго «лірычным раманам». Лёс і драма жыцця і кахання Васіля Дзятла і Ганны індывідуальныя, глыбока народныя; і астатнія вобразы паказаны ва ўсёй іх складанасці, глыбіні і непаўторнасці, яны сцвярджаюць чалавечнасць у чалавеку. Раман уваходзіць у залаты фонд шэдэўраў сусветнай прозы ХХ стагоддзя. Гэта нацыянальны эпас, у якім увабраныя найлепшыя рысы беларускага раману.

еще...

Награды

В 1962 году Иван Мележ за роман "Люди на болоте" получил Литературную премию им. Якуба Коласа.
В 1972 году Иван Мележ получил Ленинскую премию за романы «Люди на болоте» и «Дыхание грозы».

Іван Мележ стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце» i Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы».

еще...

Экранизации

Книга экранизирована в 1981году
Фильм с одноименным названием.
Студия: Беларусьфильм
Режиссер - Виктор Туров
В ролях : Елена Борзова,Юрий Казючиц,Борис Невзоров,Марина Яковлева,Александр Мороз,
Геннадий Гарбук,Ольга Лысенко,Светлана Кузьмина,Павел Кормунин,Юрий Горобец и др.

картинка jump-jump
В кинопрокате СССР этот фильм посмотрело 4,1 млн зрителей.

Актеры Елена Борзова, Геннадий Гарбук и Юрий Горобец получили за этот фильм Госпремию СССР.

Першую экранізацыю раману ажыццявілі рэжысёр Аляксандр Гутковіч і сцэнарыст Эдуард Герасімовіч у 1965 годзе на Беларускім тэлебачанні. Трохсерыйная тэлекарціна «Людзі на балоце» была заснавана на асноўных сюжэтных лініях рамана. Творчы калектыў карціны атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.

Наступную спробу экранізацыі зрабіў рэжысёр Уладзімір Забэла ў 1979 годзе. На Усесаюзным фестывалі тэлевізійных спектакляў гэты варыянт экранізацыі твора Мележа атрымаў адзін з прызоў.

Самай вядомай экранізацыяй раману стала праца Віктара Турава «Палеская хроніка». Усяго пад яго кіраўніцтвам былі зняты дзве дзвюхсерыйныя кінастужкі — «Людзі на балоце» (1981 г.) і «Подых навальніцы» (1983 г.), а таксама аднасерыйны тэлевізійны фільм «Апейка», якія ў 1985 годзе былі аб'яднаны ў васьмісерыйную тэлевізійную эпапею «Людзі на балоце». Стужка была адзначана шматлікімі прэміямі і стала унікальнай з'явай у нацыянальным экранным мастацтве.

Спектакль, пастаўлены Барысам Эрыным ў Купалаўскім тэатры (Мiнск) ў шасцідзесятыя гады, стаў культавым. Ролю Васіля Дзятліка ў ім выконваў Генадзь Гарбук. Пастаноўка выконвалася трупай дзевятнаццаць гадоў і была спынена толькі таму, што ўзрост галоўных герояў зусім перастаў адпавядаць узросту акцёраў.

У 2012 годзе Iгарам Анiсенка пастаўлены спектакль «Людзі на балоце», які таксама ідзе на сцэне Купалаўскага.

iнфармацыя з wikipedia

еще...

Книга в подборках

Болота
Действие происходит на болоте или в заболоченной местности. Болото— участок ландшафта, характеризующийся избыточным увлажнением, повышенной кислотностью…
shurenochka
livelib.ru
Сваха
Только художественная литература.
Shishkodryomov
livelib.ru
Мая беларуская кніга
Серия «Мая беларуская кніга» объединила популярные и малоизвестные произведения белорусских писателей: Адама Мицкевича и Янки Купалы, Владимира Короткевича и…
script_error
livelib.ru

Рецензии читателей

23 июня 2013 г., 13:11
5 /  4.366

О человеческих душах, которым тесниться в теле селянина тяжело. Жить по правилам, бояться сказать. О любви, от которой захватывает дух, страхе в том, что будет дитё, о болоте и мелкой снежной крупе.
Настойчивая Ганна, которая могла бы пройти через всё. И проходила! Упрямый Василь, который, стиснув зубы, шел вперед, но условности, неверие в лучшее тянули его назад.
Книга о белоауской глубинке и духе старого времени. Твердая, неотступная, но с концом, дающем надежду.
Я ее читала в школе, но совершенно забыла. Как по-другому она воспринимается сейчас.

22 декабря 2014 г., 01:59
4 /  4.366

Нацыянальная самасвядомасць – гэта ідэнтыфікацыя асобы са сваёй нацыяй. І. Мележ адкрывае гэтае ўяўленне праз у прыказкі і прымаўкі палешукоў, пра якія сёння пойдзе размова на прыкладзе рамана “Людзі на балоце”.
Можна сказаць, што прыказкі і прымаўкі ўтвараюць пэўную канцэптасферу, у якой дзейнічаюць персанажы.
Значную ролю ў будове прыказак адыгрывае прыём антытэзы, пры дапамозе якога дасягаецца найбольшая яснасць выказваемай думкі: “Пакуль: косю, косю – да ў аглоблі”. У дадзеным прыкладзе размова ідзе пра нахабства, але супрацьстаўляецца праз пяшчотнае, лагоднае: “косю, косю”. Антытэза – гэта супрацьпастаўленне з’яў, вечных пытанняў, якія ўласцівы і іншым народам, такім чынам, беларускія прыказкі і прымаўкі ўпісваюцца ў сусветны кантэкст: беларускія прыказкі “Косю, косю – ды ў аглоблі. Бойся не таго, хто крычыць, а таго, хто маўчыць”; рускія “Тих, да лих, криклив, да отходчив. Не бойся срезня, бойся гнетня. Не бойся умного лихого, бойся смирного дурака. Не бойся того, кто песни поёт, а бойся того, кто дремлет”; французскія Il n’est eau que l’eau qui dort” (няма горай вады, чым тая, што спіць); англійскія “Still waters run deep” (“У ціхай вады глыбокае плынь); нямецкія: “Stille Wasser haben tiefen Grund” (Ціхія воды маюць глыбокае дно).
Найбольш шырока народ выкарыстоўваў трапныя параўнанні, таму склаўся цэлы тып параўнальных прыказак:

Любая на багацце – як муха на агонь
Як макаў цвет
Сядзелі б, як жабы ў карчах

.
Вобразнасць прыказак дасягаецца такімі маляўнічымі сродкамі, як метафара і яе разнавіднасць алегорыя (“Найшла каса на камень”), гіпербала (“Мора яму па калено”) і інш. Існуе, аднак, шэраг прыказак з рытмічнай арганізацыяй і нават з наяўнасцю рыфмы, але ў якіх думка выказваецца без удзелу вобразных сродкаў: “Што з воза ўпало, тое прапало”.
Нягледзячы на лаканічнасць і сцісласць знешняй формы, прыказкі вельмі шырокія па сваёй тэматыцы, ахопу разнастайных жыццёвых з’яў.
Многія агульнабеларускія прыказкі і прымаўкі на самыя розныя тэмы можна сустрэць у творах І. Мележа, што яшчэ раз падкрэслівае яго ўклад ва ўсебаковае адлюстраванне карціны свету беларусаў з дапамогай моўных адзінак.
Усяго ў “Палескай хроніцы” 142 моўныя адзінкі, з якіх 113 прымаўкі і 29 прыказак. Трэба ўлічваць, што 6 прыказак і 13 прымавак паўтараюцца, а некаторыя і некалькі разоў, але разглядаюцца як асобныя моўныя адзінкі, бо характарызуюць розных персанажаў, а часам і адносяцца да розных тэматычных груп, г. зн. у кантэксце мастацкага тэксту набываюць іншы сэнс. Напрыклад, прымаўка “у пельку ўскочыў” можа азначаць і нешчаслівы шлюб, і бесталковасць, і смерць у залежнасці ад кантэксту. Ці прымаўка “чорт лысы знае” азначае невядомасць, а ў кантэксце твора – нікчэмнасць працы героя: “Робіш, ліхо яго матары, а для каго – чорт лысы знае”. Складанасць у размежаванні прыказак па такім прынцыпе і адпаведна сістэматызацыі ў тым, што многія прыказкі і прымаўкі з’яўляюцца шматзначнымі, нярэдкаадна прыказка падыходзіць і да адной, і да другой тэмы, а часам і да трэцяй.
У рамане “Людзі на балоце” 53 моўныя адзінкі на наступныя тэмы:
Розум, навука, вучэнне. Многія з куранёўцаў заставаліся непісьменнымі, але сялянская мудрасць і народны вопыт захоўваўся з пакалення ў пакаленне, таму і гэтая тэматычная група знайшла адлюстраванне ў творах І. Мележа: “Пажыве – розуму нажыве”.
Відавочная ісціна. Сялянская мудрасць і народная філасофія часта вымушаюць простых людзей на зямлі шукаць ісціну, прычыны падзей (“Дыму без агню не бывае”), хаця часцей яна аказваецца ўсё ж невідавочнай і прымушае іх сумнявацца: “Віламі па вадзе пісано”.
Няздатнасць, няўменне, неахайнасць, бесталковасць, нікчэмнасць. Блізка да тэматычнай групы Розум, навука, вучэнне стаіць група прыказак і прымавак, якія наадварот выкрываюць бесталковасць (“Успёрся ні свет ні зара”, “У цябе… усе капылы?” “Мора яму па калено”), няздатнасць (“Кашы яшчэ многа трэба”), нікчэмнасць: “Патрэбен ты мне, як хата сабаку”, “Як пятае калясо”, “Кеб не выбраць халеру – гарачы не ў меру”, “Трэба яно тут, як сабаку рогі ці карове чобаты!”).
Гультайства, бестурботнасць, абыякавасць, безгаспадарлівасць, песты і свавольства, валацужніцтва. Беларусы-палешукі вельмі працавіты народ, таму як дадзенае выкрываюць гультайства сваіх аднавяскоўцаў:

Хоць трава не расці
Пусціць па свету
Клопат – не воўк…

Але, вядома, і пра ўмельства,працавітасць ёсць шмат прымавак.
Праца, працавітасць, умельства, спрактыкаванасць, кемлівасць, дбайнасць, гаспадарлівасць, беражлівасць: “Адклад не ідзе ў лад”.
Сварлівасць і ўедлівасць, упартасць і непамяркоўнасць, зайздрасць, прагнасць і скупасць, прыдзірлівасць і несправядлівасць, насмешніцтва і празмерная цікаўнасць, несамакрытычнасць, пераборлівасць. Адна з самых багатых на прыклады тэматычных груп, бо выкрывае па сутнасці тыя заганы чалавечага характару, якія часта становяцца крыніцамі ўзнікнення прыказак і прымавак, як сварлівасць: “Найшла каса на камень”. Акрамя таго да гэтай групы адносяцца прыказкі і прымаўкі пра празмерную цікаўнасць (“У чужое просо не ўтыкай носа” , “Не ўтыкай нос, куды не просяць”), скупасць і прагнасць ( “Не мела баба клопату…”, “Любая на багацце – як муха на агонь”, “Не з хаты, а ў хату”).
Самахвальства, балбатунства, пляткарства, нясталасць, капрызы, фанабэрлівасць, хлусня. Прыказкі і прымаўкі ўзнікаюць вельмі часта таксама, калі героі пачынаюць сябе хваліць, або ў выніку простага балбатунства:


Лёгко сказаць – далёка дыбаць
Не кажы “гоп”, не пераскочыўшы!
Ні бог, ні чорт яму ніпачом

Здрада, нахабства, зладзейства. У асабліва кульмінацыйныя драматычныя моманты героі “Палескай хронікі” сутыкаюцца і з такімі прявамі, але ў гэты момант больш разважаюць у думках пра падзеі, аналізуюць іх, а не сыпяць прыказкамі, таму і не так шмат моўных адзінак у гэтай тэматычнай групе: “Чаго не ясі, таго ў рот не нясі”, “Пакуль: косю, косю – да ў аглоблі”.
Сяброўства, вернасць, памяркоўнасць, парада, спагада, удзячнасць, шкадаванне. Госці і гасціннасць. Добра, што ўсё ж такі многім персанажам, і куранёўцам уцэлым характэрны і наступныя рысы: “Не вінаваціць нікого – ні чорта, ні бога!”.
Маладосць і старасць. У гэтай тэматычнай групе пераважна прыказкі і прымаўкі, якія не адносяцца канкрэтна да кагосьці з персанажаў “Палескай хронікі”:

Гусачок малады – час залаты
Малады хлапец – добры купец
Самы час, самы лепшы квас


У “Палескай хроніцы” прыказкі і прымаўкі варта падзяліць паміж персанажамі на тыя, якія апісываюць герояў і тыя, якія ствараюць самі персанажы – з’яўляюцца носьбітамі прыказак і прымавак. Спачатку разгледзем прыказкі і прмаўкі, якія датычацца пэўных персанажаў, даюць ім характарыстыку. Так, большасць прыказак і прымавак адносяццца да Яўхіма Глушака, Ганны Чарнушкі і Васіля Дзятла. Кола прыказак і прымавак пэўнай тэматычнай групы дазваляе вызначыць, калі не асноўныя рысы характару чалавека, але тыя, што найбольш абвострана ўспрымаюць і адзначаюць іншыя героі.
Так, працавіты, упарты, адданы зямлі і гаспадарцы Васіль падаецца ў вачах іншых няздатным, абыякавым, сквапным: “Кашы яшчэ многа трэба”, “Хоць трава не расці”.
Такім чынам, у дачыненні да моўнай карціны свету беларусаў-палешукоў у большасці выпадкаў можна казаць пра моўныя стэрэатыпы. Напрыклад, прымаўкі “Было – ды сплыло” і “Прападзі яно пропадам” у кантэксце мастацкага твора сцвярджаюць зусім не пра згубленыя рэчы, а пра аптымістычны настрой і адвагу. Такім чынам, адносяцца да групы “Аптымізм. Вытрымка. Адвага”.
Яўхіму ўласцівы нахабства, самахвальства, нікчэмнасць (на погляд Ганны), фанабэрлівасць, прагнасць, балбатунства, свавольства:

Любіць аржаная каша сябе хваліць
Чаго не ясі, таго ў рот не нясі
Патрэбен ты мне, як хата сабаку
Малы жук, ды вялікі гук
На тое і лавец, каб рыба не драмала
Мора яму па калено
Зямлі пад сабою не чуе

Ганна фанабэрлівая і ўпартая, нікчэмная (на думку Яўхіма), але сяброўская і дабразычлівая:

Такога цвету – па ўсяму свету
Як сабаку пятая нага, так ты мне трэба
Вяроўкай не зацягнуць

З дапамогай прымавак і прыказак апісваецца не толькі ўнутраны свет персанажа, але і яго знешнасць. Пра Ганну: “Як макаў цвет”, “Нічым не абдзяліў божа”.
Прымаўка можа характарызаваць і пару персанажаў, як Яўхіма і Ганну, напрыклад, калі яны сварацца: “Найшла каса на камень”.
Некаторыя персанажы “Палескай хронікі” па сюжэце самі з’яўляюцца стваральнікамі прыказак, як Зайчык, Куліна Чарнушкава, Хоня, Сарока. Апошняя з’яўляецца самым галоўным носьбітам вуснай народнай творчасці. Часам складана адрозніць ці гэта сапраўды народная выдумка ці мележаўскае выслоўе, бо яно заўсёды рыфмаванае і мастацка дасканалае па форме:

А то – пераспее, закісне, стане ўсім ненавісна! Стане, як тая макуха, – будзе векавуха! Шкадаваць будзе – бацьку, матку клясці, што не далі замуж пайсці! Жаніх бо які: што ўродай, што славай, што красой, што справай!

У “Палескай хроніцы” вельмі гаваркія прозвішчы герояў, як тая ж Сарока, якой уласціва балбатунства: “Мянціць попусту”. Гаваркія і мянушкі, які адлюстроўваюць асаблівасці персанажаў:

Ігнат, Хадосьчын бацька, якога на звычку да месца і не да месца ўстаўляць “нібыто” празвалі – Нібыто-Ігнат.

Такім чынам, раман “Людзі на балоце” не толькі любоўная гісторыя без хэпі энду, але і адлюстраванне І. Мележам важнага падмурка (прыказкі і прымаўкі) беларускай культуры, які дапамагае ўсведамленню сваёй асобы, нацыі, іх значнасці сярод іншых народаў у сусвеце.
P.S. А якія прыказкі і прымаўкі знайшлі вы ў рамане?

2 февраля 2012 г., 15:30
4 /  4.366

Адразу хачу папрасіць прабачэння за магчымыя граматычныя памылкі - гэта мая першая спроба напісаць рэцэнзію на беларускай мове. Але, калі я ужо спрабую чытаць па-беларуску, чаму ж мяне не спрабаваць напісать беларускамоўную рэцэнзію?
Гэтый твор Івана Мележа вельмі складна ацэньваць адназнача. З аднаго боку відавочна, што ў кнізе прысутнічае "савецкі дух". З іншага боку, у гэтым складана папракнуць аўтара - па-іншаму ў той час пісаць было амаль што немагчыма. Аднак, не гледзячы на гэта, Мележ здолеў перадаць чытачу дух беларускай вёскі, якая па-ранейшаму застаецца нейкай "рэччу ў сабе". Чытаючы кнігу, міжволі ловіш сябе на думцы, што не зусім ясна, у які час адбываецца яе дзеянне. Калі прыбраць з кнігі ўсё згадкі пра савецкай улады, можна выказаць здагадку, што дзеянне разгортваецца ў 19 стагоддзі, а то і раней. Дзе-то далёка ў горадзе працоўнікі будуюць камунізм, але тут, у вёсцы, знаходзяцца куды больш важныя клопаты, чым ідэалогія. На пярэдні план выходзяць простыя человеские каштоўнасці - сяброўства, каханне, узаемадапамога. Для герояў кнігі яны куды важней, чым догмы камунізму, і аўтар здолеў паказаць гэта, не гледзячы на тое, што нідзе ў кнізе не гаварыцца пра гэта прама. Вельмі важную ролю ў творы гуляюць лёсу галоўных герояў. Іх жыццё і становішча ў грамадстве наглядна паказваюць, што ўсеагульнае роўнасць так і засталося утопіяй, не гледзячы на ўсе спробы ўлады паўплываць на гэта. У той час, калі Васіля па ілжывым абвінавачванні саджаюць у турму, Яўхім і яго бацька толькі прымнажаюць сваё багацце. Нават перадзел зямлі, закліканы ўмацаваць аўтарытэт савецкай улады, у выніку стаў яблыкам разладу паміж жыхарамі вёскі.
Асобнай увагі заслугоўвае гісторыя кахання Васіля і Ганны. Уплыў грамадства і поўная беспакаранасць Яўхіма дэманструюць поўнае бяссілле простага чалавека нават у яго імкненні да шчасця. Кніга завяршаецца зусім бязрадасна, аднак "Подых навальніцы", наступная кніга аўтара, магчыма дасць адказы на многія пытанні, пакінутыя "Людзьмі на балоце".
У цэлым кніга зрабіла на мяне вельмі дадатнае впечателние. Чытаецца яна лёгка і цікава, яе героі выклікаюць сімпатыю, а, самае галоўнае, хочацца даведацца, чым жа ў іх усё скончылася.

Ацэнка кнізе: 9 з 10.

20 августа 2016 г., 18:38
5 /  4.366
Людзi на балоце - или как я вернулся к школьной программе спустя 15 лет

Прочитал книгу на белорусском языке, но вот напишу о ней на русском (да простят меня "носители" и любители этого языка).
Книга очень интересна. Но с несколько необычной стороны. Не захватывающим напряженным сюжетом, не необычными событиями и какой-то мистикой. А простотой и доступностью.
Книга о человеческих судьбах. Без агрессивного влияния окружения. Очень интересно было наблюдать быт белорусской глубинки. Привычки, обычаи и мировоззрение людей. Как в тихую, забытую почти всеми, деревню приходит советская власть. Как сопротивляются эти тихие мирные люди каким-то переменам. Как тяжело даются пусть и небольшие, но изменения в их привычный уклад жизни. Но эти изменения неизбежны. И прав был Миканор, когда размышлял, что все получится. Что только надо иметь кучу терпения и не опускать руки.
Очень трогательно было наблюдать за борьбой того самого Миканора с "поповщиной" у себя в семье. Вроде и все правильно говорит, но против своих родных как-то тяжело идти.
Отдельно стоит упомянуть и главную любовную линию произведения - отношения Василя и Ганны. Сколько "дров" они уже наломали за время своих отношений. И наломают еще...А ведь порой просто поговорить честно - и все споры и недопонимания уходят. Но это как-то уж слишком правильно.
Эта книга была у меня в школьной программе. Но я ее не читал тогда. И даже не знаю - хорошо или плохо. Сейчас эта книга заиграла другими красками. И не факт, что я снова стал бы ее перечитывать сейчас. Так что будучи плохим учеником в прошлом, я для себя много интересного открыл в настоящем.

9 декабря 2013 г., 18:35
5 /  4.366

Першы раз чытаў у школе. Зараз вырашыў прачытаць усю трылогію. Вельмі цікавы чытаць пра веску і клопаты вяскоўцаў, таму што маленькі сам кожнае лета праводзіў у бабулі у вёсцы. Твор напоўнены вясковая прастатой и шчырасццю. Увогуле дужа спадабалася.

20 января 2011 г., 22:57
5 /  4.366

Если честно, это единственная книга в рамках школьной программы белорусской литературы, которая мне понравилась. И не просто понравилась, но стала одной из любимых. Читала ее на русском языке, так как белорусскую мову, к своему стыду, организм мой не воспринимает. Книга о любви, об обмане, о государственном аппарате постреволюционного времени, но самое главное - о простых людях, о том, как они пытались выжить в условиях меняющегося мира.

Это первая книга трилогии "Полесская хроника". Вторая - "Дыхание грозы" ("Подых навальнiцы"). А третью Мележ так и не успел дописать.

16 апреля 2014 г., 22:45
4 /  4.366

«Люди на болоте», первая книга трилогии «Полесская хроника», написана сильно, глубоко! Но масштаб полесской вёскi Куранi и просоветская интерпретация характеров и событий все же отбивают охоту читать продолжение трилогии - «Дыхание грозы» и «Метель, декабрь».

3 мая 2016 г., 22:31
5 /  4.366
Васiль Дзятлiк, не ну ты сапраудны дзяцел!

Асцярожна спойлеры!!!

Васька Дзятлік цяпер мой самы пагарджаны, наколькі я разумею, станоўчы герой з існуючых. Ніколькі яго не асуджаю за маладушнасць, у выпадку з нападам бандытаў (невядома хто з нас як бы павеў сябе ў такой сітуацыі), але далей яго мудацкие ўчынкі "мудрэй" адзін аднаго. Бесталковы валенак, ануча, сумны лох.

• Першае, калі ен вярнуўся з турмы, а яго баба з іншым гуляе. Бачу два варыянты. Альбо пакрыўдзiсь як дзяўчынка, што ен спачатку і зрабіў і сыдзі на дно, назаўжды. Другі, разбі морду суперніку. Але ён тупа ходзіць хвосцікам за навапаказанай парай, маўчыць і нічога не прадпрымае. Можа раней такія парадкі былі?...

• Другое, калі ен адвярнуўся ад яе, пасьля намоваў злых языкоў пра тое, што яна лупанулась з супернікам. Ты каму верыш, асьліная твая галава, бабе сваей або падзаборным прастытуткам? Мяне дзівіць, любімая яго пытаецца: I што ты паверыў чуткам? А ен адказвае: чуткі проста так не нараджаюцца, людзі ж кажуць. Сапраўдны алень!

• І трэцяе. Спроба падзяліць шкуру яшчэ не забітага мядзведзя. Гэта я пра падзел зямлi. Як жа гэта брыдка выглядала з боку, мужнасці, гонару проста нуль!

І якімі б па-чалавечы не былі адмоўнымі Глушакi, гэта ўсе лірыка, эмоцыі. У зямельным пытанні я цалкам на іх баку. Дзівак ўсе жыцце, дзякуючы сваей хітрасці, упартасьці, ашчаднасці і чаго граху таіць працавітасці, павялічваў сваю фінансавую заможнасць, а тут прыйшлі п'яныя галажопiкi і узброіўшыся савецкім законам вырашылі ўсе адабраць.
Калектывізацыя... асобная гісторыя.

Таксама мне вельмі спадабалicя старонкi у якix навука супрацьстаўлялась рэлігіі. Спрэчкі рэлігійнай маці і атэіста сына. Штосьцi мне гэта нагадала :)

А адносна Ганны. Я да апошняга чакаў, што не здарыцца таго самага. Калі пайшлі сваты, калі яна дала згоду, калі сталі збірацца да вяселля, і нават калі абмяняліся кольцамі ў царкве. Толькі пасля шлюбнай ночы мае надзеі канчаткова паваліліся.

І заслужана Васілю. Шкада толькі Ганну. Але сцерпіцца.

17 декабря 2010 г., 23:54
3 /  4.366

В общем, очень странное и непонятное для меня в принципе явление - белорусская литература. И "Люди на болоте" как ярчайший представитель такой литературы.
В общем, не вдаваясь в особые подробности, потому что вряд ли кто-то будет не из Беларуси читать книгу на белорусском (а в Беларуси ее все читают в школе обязательно), что это - белорусский аналог "Поднятой целины" Шолохова.
Вот сейчас думаю, что если бы не школьная программа - ни за что бы не прочитала.

4 февраля 2009 г., 19:01
2 /  4.366

отвратительное произведение. написано безграмотным мужиком, чтобы запудрить мозги таким же крестьянам.

Читайте также

• Топ 100 – главный рейтинг книг
• Самые популярные книги
• Книжные новинки
Осталось
129 дней до конца года

Я прочитаю книг.