Вручение 2021 г.

Премия за 2020 год.

Страна: Беларусь Дата проведения: 2021 г.

Глиняный Велес

Лауреат
Артур Клінаў 4.2
«Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве».

Хоць раман ствараўся амаль тры гады і быў закончаны яшчэ год таму, але падзеі, якія апісаны у ім амаль па-прароцкі адлюстроўваюць тое, што сёння адбываецца у Беларусі.
Сяргей Балахонаў 3.8
Сустракайце фантастычны любоўны раман!

Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай. Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы — ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скандаламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае марсіянскае шчасце даводзіцца штодзень змагацца, адольваючы шматлікія выпрабаванні без пэўнасці вяртання на Зямлю, дзе лютуе эпідэмія сіндрому татальнай адзіноты.
Міхал Бараноўскі 4.4
Гэта другі паэтычны зборнік Міхала Бараноўскага. Вершы, прадстаўленыя ў кнізе “Volumen.2”, былі напісаны ў перыяд з восені 2018 па вясну 2020 года і часткова друкаваліся ў перыёдыцы: “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Полымя”, “ЛіМ”. Адна з нізак была ўганараваная літаратурнай прэміяй “Экслібрыс” (2019).

Кніга складаецца з сямі раздзелаў, у якіх аўтар спрабуе разважаць як над асабістымі, так і над грамадскімі пытаннямі: адказнасць за свой выбар і прынятыя рашэнні, вечнае адзінства ды супрацьстаянне эраса і танатаса, памяці і бяспамяцтва, унутранай свабоды і несвабоды, пошуку гармоніі ў негарманічным свеце. Нягледзячы на тое, што прадстаўленыя вершы выкананы ў рознай эстэтыцы, аўтар спрабаваў захаваць, з большым ці меншым поспехам, індывідуальны почырк і вельмі спадзяецца, што чытач знойдзе ў кнізе "свой" верш, ці нават некалькі.
Вольга Гапеева 4.1
У сваёй сёмай паэтычнай кнізе Вольга Гапеева працягвае даследаваць пакручастыя лабірынты ўнутранай рэальнасці, усё глыбей засвойваючы тое, што прынята лічыць навакольнай рэчаіснасцю.

Гэты зборнік — падарожная мапа для тых, хто гатовы пакінуць зону камфорту і выправіцца ў экзістэнцыйную вандроўку разам з паэткай.
Леанід Дранько-Майсюк 2.0
“...Усе бачылі нястачу віна...” — архіўна-дакументальная аповесць паэта Леаніда Дранько-Майсюка, багатая на мастацкія асэнсаванні.
Гэта змястоўны твор пра ксяндза Адама Станкевіча, пра ягоную самаахвярную працу на карысць Беларусі, пра яго пакуты ў астрозе...
Адам Станкевіч (24 снежня 1891 г.; н. ст. 5 студзеня 1892 г. — 29 лістапада 1949 г.) — рэлігійны мысляр, пісьменнік, палітык, гісторык, а перш за ўсё наш нацыянальны дзеяч, які марыў пра такую незалежную беларускую дзяржаву, якая адпавядала б узору заходнееўрапейскай дэмакратыі.
А яшчэ Адам Станкевіч бачыў найбольшую грамадскую карысць для бацькаўшчыны ў тым, каб існавала Беларуская каталіцкая царква.
Віктар Марціновіч 4.1
Гэты раман пісаўся 12 гадоў – у Мінску, Берліне, Вене, Цюрыху і Вільні. Я вазіў яго з сабой як свае сны.

Масква 2000-х.
Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы.
Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады.
Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.
Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.