Вручение 7 мая 2015 г.

Премия за 2014 год.

Страна: Беларусь Место проведения: город Минск, музей Пятруся Броўкі Дата проведения: 7 мая 2015 г.

Глиняный Велес

Лауреат
Андрэй Федарэнка 4.2
Кнігу складаюць дзве новыя аповесці Андрэя Федарэнкі, а таксама дзесяць апавяданняў, напісаных у розныя гады.
Таццяна Барысік 3.7
Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі "Жанчына і леапард" - непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць - уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы.
Аляксандр І. Бацкель 4.4
“Маёнтак рыбы” — вітражная кніга пра жыццё на сялібе, наўмысная ізаляцыя дзеля творчасці, чыстага подыху, яскравага бачання. Гэта кніга пра містыку, вусціш, фобіі, доўгавалосых дзяўчын, пра цела і пра жыццё вакол адной асобы.
Виктор Мартинович 4.3
Минск, 4741 год по китайскому календарю. Время Смуты закончилось и наступила эра возвышения Союзного государства Китая и России, беззаботного наслаждения, шопинг-религии и cold sex’у. Однако существует Нечто, чего в этом обществе сплошного благополучия не хватает как воды и воздуха. Сентиментальный контрабандист Сережа под страхом смертной казни ввозит ценный клад из-за рубежа и оказывается под пристальным контролем минского подполья, возглавляемого китайской мафией под руководством таинственной Тетки.
Вместе они пытаются сломать систему, в которой добро и зло, просветители и преступники, любовь и потребление, верность и предательство поменялись местами.
Можете ли вы представить Беларусь без Беларуси?
Этот роман - страшный сон о будущем, предотвратить которую можно лишь в общении с теми сокровищами, вокруг которого и начинается действие этого лингвистического боевика.
Таццяна Нядбай 0.0
Дэбютную кнігу Таццяны Нядбай складаюць вершы ў жанры - як сказалі б падручнікі - інтымнай лірыкі. Напісаныя ў розныя гады, прысвечаны розным людзям, натхнёныя рознымі падзеямі, вершы гэтыя тым не менш складаюцца ў цэльную гісторыю: чакання, кахання, спакою, расстання - але, самае галоўнае, гісторыю акрыяння і спакою. Прапануем чытачу перажыць гэтую гісторыю разам з аўтаркай.
Сяржук Сыс 0.0
«Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна», - падвёў рысу Філосаф. «На дзіва непасрэдна і чыста» - прызнаўся аўтар Буквара. «Змрочна і гнятліва» - уздыхнуў Сябра. А брытанскі прафесар-філолаг адзначыў: «Хоць паэт вызнае сябе гарадскім жыхаром, аднак таямніцы і нават небясьпекі прыроднага сьвету вабяць яго, і не ў апошнюю чаргу дзеля мудрасьці, што адкрываецца там». Ісціна ж, як лічыць сам аўтар, недзе пасярэдзіне.