Вручение 16 мая 2010 г.

Премия за 2009 год.

Страна: Беларусь Место проведения: город Полоцк, Музей белорусского книгопечатания Дата проведения: 16 мая 2010 г.

Глиняный Велес

Лауреат
Віктар Казько 2.6
У чарговую кнігу прозы Віктара Казько ўвайшоў аднайменны раман «Бунт незапатрабаванага праху». У цэнтры ўвагі пісьменніка — мастацкае даследаванне драмы чалавечай душы на пераломе XX і XXI стагоддзяў, калі адной з важ­нейшых функцый літаратуры з’яўляецца папярэджанне і прароцтва.
Уладзімір Някляеў 4.2
Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрыней адчування і глыбіней асэнсавання часу. У новую кнігу увайшлі апавяданні і аповесці, напісаныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі.
Андрэй Федарэнка 4.4
Аповесці «Нічые», «Вёска» і раман «Рэвізія», што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца гэтыя творы лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.
Міхась Скобла 2.0
Арфейны томік выбранага з твораў Міхася Скоблы склалі найбольш метафарычныя, вобразныя, узнёслыя вершы зборнікаў “Вечны Зніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсце Поўні”, вершы “новага тысячагоддзя”, а таксама вянок паэтычных перакладаў — “галасоў з-за небакраю” ды ўзорныя эсэ — ураджайныя на шматасацыятыўнасць, арыгінальнасць і “паэтычныя парадоксы”.
Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч 4.4
"Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша" – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой дастаткова выразна прачытваецца гісторыя трох сусветна знаных народаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай для чытача трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца "ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў", і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на пэўную эпічнасць.